Ботаникс - часопіс аб раслінах і садаводстве

беларуская вэрзія

Архіў ранейшых артыкулаў

Вы ёсць у архіве ўсіх артыкулаў, якія былі выдадзены КПР. Вы можаце дазволіць сабе адлюстраваць артыкулы паводле катэгорый.

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны

Author:

Мы вырошчваем авакада

Авакада (батанічная назва – Persea americana) ёсць трапічнае дрэва вышынёй 6–20 м. У прыродзе расце ад Мексікі да Бразыліі. У сучасны момант вырошчваецца па ўсёй трапічнай і субтрапічнай зоне.

Лісце эліптычнае, на канцах спічастае, скурыстае, глянцавае, светла- ці цёмна-зялёнае, на адваротным баку шэрае. Нагадвае лісце апельсіна.

Субота 4.7.2009 08:55 | надрукаваць | Экзатычныя расліны

Што рабіць з скошанай травой?

Што рабіць з скошанай травой? Калі Вы маеце слабасьць да прыгожага нізкага траўніку, тады пэўна часта яго косіце. Аднак у сувязі з частай касьбой будзе зьбірацца вялікая колькасьць скошанай травы, якая (калі Вы нічога не разводзіце) будзе Вам толькі перашкаджаць. Таму бальшыня маіх знаёмых садаводаў выкідваюць яе ў сьметнікі. Я толькі ківаю галавою і здзіўляюся, чаму яны так неэканомна выдаткоўваюць найтаньнейшае ўгнаеньне.

Пятніца 3.7.2009 07:52 | надрукаваць | Траўнік

Тытунь Nicotiana glauca – перспектыўная балконная расліна

фотакартка

Тытунь шызы ці нікаціана шызая

Людскае жаданне набыць нешта новае, незвычайнае і нетрадыцыйнае ёсць няўтольнае. Таксама кожны садавод-аматар хоча вырошчваць у сваім садзе нешта новае, “дзіўнае”, чаго яшчэ ні ў каго няма… Таму кветкавы рынак кожны год прапаноўвае мноства навінак, каб “заспакоіць смагу” садаводаў-аматараў, якія ўвесь час мараць аб нечым новым. Аднак на камэрцыйнай аснове размножаныя навінкі хутка становяцца толькі “шараговым асартымэнтам”.

Чацвер 2.7.2009 08:04 | надрукаваць | Экзатычныя расліны

Індыйскі бук Pongamia pinnata

Pongamia pinnata (Indian Beech Tree, Honge Tree, Pongam Tree, Panigrahi) ёсьць дрэва, якое скідае лісьце, з сям’і бабовых (Fabaceae), якое паходзіць з Індыі і часта вырошчваецца ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі.

Серада 1.7.2009 21:46 | надрукаваць | Экзатычныя расліны

Пальма Parajubaea torallyi

Parajubaea torallyi ёсць адна з найпрыгажэйшых і найтрывалейшых пальмаў Паўднёвай Амерыкі. Як Вам гэта імя нічога не гаворыць? Нядзіўна. У Еўропу праз вялікае насенне (з гэтым звязаны вялікія выдаткі на транспартаванне) яна завозіцца зрэдчас. Таму па-за Балівіяй гэты прываблівы від пальмы Вы можаце спаткаць вельмі рэдка.

Аўторак 30.6.2009 10:28 | надрукаваць | Пальмы

Мы вырошчваем пэпіна

Радзімай пэпіна (батанічная назва Solanum muricatum) напэўна ёсьць Перу ці Калюмбія. Адтуль яно распаўсюдзілася па ўсёй Лацінскай Амэрыцы і нават па-за яе межамі. У сучасны момант найболей яно вырошчваецца ў Балівіі, Эквадоры і Новай Зэляндыі.

Панядзелак 29.6.2009 08:17 | надрукаваць | Экзатычныя расліны

Каларадскі жук супраць NOVODOR FC

Каларадскага жука (Leptinotarsa decemlineata) я не павінен нікому прадстаўляць. Кожны ведае яго як шкодніка бульбы, якога без выкарыстоўвання “хіміі” знішчыць практычна немагчыма. Аднак мала хто ведае, што ў сучасны момант ужо існуюць біялагічныя прэпараты, дзякуючы якім ён ужо не будзе такім страшэнным.

Нядзеля 28.6.2009 08:56 | надрукаваць | Шкоднікі

Індыйскі лотас (Nelumbo nucifera)

фотакартка

Кветка лотасу

Індыйскі лотас (Nelumbo nucifera) гэта чароўная містычная расліна з шэравата-зялёным лісцем, якое не мокне, і ружовымі кветкамі. Будысты выкарыстоўваюць яе падчас рэлігійных цырымоній, уся расліна ядомая (у першую чаргу ў ежу ўжываецца насенне і земляныя арэхі), яна выкарыстоўваецца дзеля гатавання ўсялякіх страў ва ўсёй Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Гэта балотная расліна, якую можна вырошчваць як белы гарлачык. У нас вырошчваць лотас няцяжка, толькі трэба ведаць як гэта рабіць.

Субота 27.6.2009 06:12 | надрукаваць | Вадзяныя і балотныя расліны

Як правільна касіць газон?

Каб атрымаць густы газон, яго неабходна правільна касіць. Таму што кожная маладая піхта ці сасна будуць выглядаць няпрыгожа, калі паблізу ад іх будзе знаходзіцца газон, які гіне.

Пятніца 26.6.2009 11:24 | надрукаваць | Траўнік

Чэрымойя (Annona cherimola)

У апошні час у Еўропу ўвозяць вельмі цікавыя трапічныя плады. Мне асабіста пашчасціла купіць і пакаштаваць плады чэрымойі. Хаця на прылаўках яна з'яўляецца вельмі рэдка, але дзякуючы свайму добраму смаку яна будзе мець там сталае месца.

Чацвер 25.6.2009 08:01 | надрукаваць | Экзатычныя расліны

КПР прадстаўляе сябе

КПР - Клюб расьлінаводаў Славаччына
Клуб раслінаводаў ёсць добраахвотнае аб'яднанне садаводаў-аматараў са ўсяго свету. Прачытайце болей...
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны