Архіў ранейшых артыкулаў
Вы ёсць у архіве ўсіх артыкулаў, якія былі выдадзены КПР. Вы можаце дазволіць сабе адлюстраваць артыкулы паводле катэгорый.
Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны
Марозаўстойлівая пальма (Пальма дзікабраза) Rhapidophyllum hystrix
Rhapidophyllum hystrix ёсць самым марозаўстойлівым відам пальмы ў свеце, і разам з тым адзіным відам монатыповага роду Rhapidophyllum. У прыродзе яна расце ў балоцістых мясцінах на паўднёвым усходзе ЗША. Дзякуючы сваёй устойлівасці да холаду і марозаўстойлівасці да – 20 °C гэты від падыходзіць для вырошчвання на вольным паветры і ў нас. Да яго станоўчых характэрыстык яшчэ можна дадаць невялікую вышыню (максімум 1–3 метры) і прывабны ствол, густа пакрыты калючкамі.
Чацвер 9.7.2009 07:03 | надрукаваць | Пальмы
Ківана - Cucumis metuliferus
Ківана выглядае як аранжавы гарбуз даўжынёй 10–15 см, яно мае калючкі і нагадвае сярэдневечную зброю. Мякіш зялёны і звычайна змяшчае мноства белага насення, якое мае прадаўгаватую форму і даўжыню 5–10 мм. Калі яно неспелае, побач з калючкамі Вы можаце пабачыць зялёны малюнак.
Серада 8.7.2009 07:23 | надрукаваць | Экзатычныя расліны
Кітайскі чайны куст – вырасціце ўласную гарбату!
Ужо пад канец зімы кожны паважаючы сябе садавод-аматар пачынае планаваць, што ён будзе вырошчваць у надыходзячым сезоне. Вам ужо не дае задавалення кожны год вырошчваць памідоры, папрыку і агуркі? Вы жадаеце перамен? Трохі экзотыкі? А што калі ў гэтым годзе выгадаваць уласную гарабату!
Аўторак 7.7.2009 22:01 | надрукаваць | Экзатычныя расліны
Вырошчваньне яблыні ў форме зграбнага верацяна
Надыход рынкавай эканомікі прынёс з сабою мноства пераменаў. Адной з іх была інтэнсыфікацыя сельскагаспадарчай вытворчасьці, накіраваная на падвышэньне эфэктыўнасьці вытворчасьці і канкурэнтаздольнасьці нашых вытворцаў на рынку. У садоўніцтве, у імкненьні эфэктыўней выкарыстоўваць плошчу для вырошчваньня, гэтая інтэнсыфікацыя значыла пераход ад дрэваў і хмызнякоў з вышэйшымі каронамі да дрэваў і хмызнякоў з ніжэйшымі. Бясспрэчна, што вырошчваньне дрэваў з ніжэйшымі каронамі нясе з сабою шмат выгадаў, аблягчае працу і ставіць якасьць садавіны на новы ўзровень. У яблыняў прадстаўніцамі дрэваў з нізкімі каронамі ёсьць нізкарослыя дрэвы гатункаў: “зграбнае верацяно”, супэрзграбнае верацяно” і “сонечная вось” (solar axe) і іншыя. Найпэрспэктыўнейшым і найпапулярнейшым сярод іх ёсьць дрэва з формай кароны “зграбнае верацяно”.
Панядзелак 6.7.2009 07:00 | надрукаваць | Расліны
Вы вырошчваеце чатырохлістую расліну на шчасце – марсілея чатырохлістая (Marsilea quadrifolia)
Марсілея чатырохлістая (Marsilea quadrifolia) ёсць расліна-папараць, з лісцем у форме чатырохлістніка. Вам не здаецца, што словы расліна-папараць і чатырохлістнік не суадносяцца адно з адным? З дакладнасцю наадварот, усе гэтыя словы выдатна характэрызуюць незвычайную, дэкаратыўную, садаводству практычна невядомую, расліну.
Нядзеля 5.7.2009 19:59 | надрукаваць | Вадзяныя і балотныя расліны
Мы вырошчваем авакада
Авакада (батанічная назва – Persea americana) ёсць трапічнае дрэва вышынёй 6–20 м. У прыродзе расце ад Мексікі да Бразыліі. У сучасны момант вырошчваецца па ўсёй трапічнай і субтрапічнай зоне.
Лісце эліптычнае, на канцах спічастае, скурыстае, глянцавае, светла- ці цёмна-зялёнае, на адваротным баку шэрае. Нагадвае лісце апельсіна.
Субота 4.7.2009 08:55 | надрукаваць | Экзатычныя расліны
Што рабіць з скошанай травой?
Што рабіць з скошанай травой? Калі Вы маеце слабасьць да прыгожага нізкага траўніку, тады пэўна часта яго косіце. Аднак у сувязі з частай касьбой будзе зьбірацца вялікая колькасьць скошанай травы, якая (калі Вы нічога не разводзіце) будзе Вам толькі перашкаджаць. Таму бальшыня маіх знаёмых садаводаў выкідваюць яе ў сьметнікі. Я толькі ківаю галавою і здзіўляюся, чаму яны так неэканомна выдаткоўваюць найтаньнейшае ўгнаеньне.
Пятніца 3.7.2009 07:52 | надрукаваць | Траўнік
Тытунь Nicotiana glauca – перспектыўная балконная расліна
Тытунь шызы ці нікаціана шызая
Людскае жаданне набыць нешта новае, незвычайнае і нетрадыцыйнае ёсць няўтольнае. Таксама кожны садавод-аматар хоча вырошчваць у сваім садзе нешта новае, “дзіўнае”, чаго яшчэ ні ў каго няма… Таму кветкавы рынак кожны год прапаноўвае мноства навінак, каб “заспакоіць смагу” садаводаў-аматараў, якія ўвесь час мараць аб нечым новым. Аднак на камэрцыйнай аснове размножаныя навінкі хутка становяцца толькі “шараговым асартымэнтам”.
Чацвер 2.7.2009 08:04 | надрукаваць | Экзатычныя расліны
Індыйскі бук Pongamia pinnata
Pongamia pinnata (Indian Beech Tree, Honge Tree, Pongam Tree, Panigrahi) ёсьць дрэва, якое скідае лісьце, з сям’і бабовых (Fabaceae), якое паходзіць з Індыі і часта вырошчваецца ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі.
Серада 1.7.2009 21:46 | надрукаваць | Экзатычныя расліны
Пальма Parajubaea torallyi
Parajubaea torallyi ёсць адна з найпрыгажэйшых і найтрывалейшых пальмаў Паўднёвай Амерыкі. Як Вам гэта імя нічога не гаворыць? Нядзіўна. У Еўропу праз вялікае насенне (з гэтым звязаны вялікія выдаткі на транспартаванне) яна завозіцца зрэдчас. Таму па-за Балівіяй гэты прываблівы від пальмы Вы можаце спаткаць вельмі рэдка.
Аўторак 30.6.2009 10:28 | надрукаваць | Пальмы
КПР прадстаўляе сябе
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!
Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны