Ботаникс - часопіс аб раслінах і садаводстве

беларуская вэрзія

Што рабіць з скошанай травой?

Што рабіць з скошанай травой? Калі Вы маеце слабасьць да прыгожага нізкага траўніку, тады пэўна часта яго косіце. Аднак у сувязі з частай касьбой будзе зьбірацца вялікая колькасьць скошанай травы, якая (калі Вы нічога не разводзіце) будзе Вам толькі перашкаджаць. Таму бальшыня маіх знаёмых садаводаў выкідваюць яе ў сьметнікі. Я толькі ківаю галавою і здзіўляюся, чаму яны так неэканомна выдаткоўваюць найтаньнейшае ўгнаеньне.

Скошаная трава прыдатная для так званага мульчыраваньня. Гэта пакрываньне арганічным матэрыялам (скошанай травою, кампостам, сасновымі шышкамі) глебы каля дэкаратыўных і карысных расьлінаў. Мульчыраваньне папярэджвае празьмернае выпарэньне вады, доўга захоўвае спрыяльную вільготнасьць глебы і стварае спрыяльны мікраклімат для карысных мікраарганізмаў. У дадатак з насьціланьнем травы ў глебу вылучаюцца пажыўныя рэчывы, якія лёгка засвойваюцца расьлінамі. Праз мульчыраваньне паблізу ад памідораў і бакляжанаў Вы можаце эфэктыўна папярэдзіць трэсканьне пладоў. Насьціланьнем скошанай травы ці нясьпелага кампосту Вы можаце прадухіліць асыпаньне пладоў парэчкі і агрэсту падчас засухі, якая ў гэтым годзе была асабліва працяглай. Сасновыя шышкі не маюць пажыўнага значэньня і выкарыстоўваюцца толькі дзеля мульчыраваньня ў публічных месцах – у парках, перад домам, на падворку…

««« Папярэдні тэкст: Тытунь Nicotiana glauca – перспектыўная балконная расліна Наступны тэкст: Мы вырошчваем авакада »»»

Пятніца 3.7.2009 07:52 | надрукаваць | Траўнік

КПР прадстаўляе сябе

КПР - Клюб расьлінаводаў Славаччына
Клуб раслінаводаў ёсць добраахвотнае аб'яднанне садаводаў-аматараў са ўсяго свету. Прачытайце болей...
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны