Ботаникс - часопіс аб раслінах і садаводстве

беларуская вэрзія

Мы вырошчваем авакада

Авакада (батанічная назва – Persea americana) ёсць трапічнае дрэва вышынёй 6–20 м. У прыродзе расце ад Мексікі да Бразыліі. У сучасны момант вырошчваецца па ўсёй трапічнай і субтрапічнай зоне.

Лісце эліптычнае, на канцах спічастае, скурыстае, глянцавае, светла- ці цёмна-зялёнае, на адваротным баку шэрае. Нагадвае лісце апельсіна.

Цвіце вялікімі суквеццямі па 100–300 кветак, але апылкоўваецца толькі прыкладна 0,1%. Галоўнай прычынай гэтага ёсць тое, што ў першы дзень цвіцення спелы толькі песцік, у той час як тычынкі яшчэ не паспелі. Потым кветка на адзін дзень зачыняецца. На наступны дзень кветка зноў адчыняецца, тычынкі ўжо паспелі, але песцік ужо звянуў. Апроч таго, кветкі з паспеўшымі тычынкамі і песцікамі адчыняюцца ў розны час дня.

Плодам ёсць яйкападобная ці грушападобная ягада. Гатункі дзеляцца на тры геаграфічныя групы:

  1. Антыльская група (трапічная) паходзіць з трапічных нізінных рэгіёнаў (да 800 м над уз. мора). Напрыклад, да яе належаць гатункі “Валдін”, “Сімондс” і “Чорны прынц” (Waldin, Simmonds, Black Prince). Яны адчувальныя да марозу. Маса пладоў 0,4–1,5 кг.
  2. Гватэмальская (паўтрапічная) паходзіць з трапічных горных рэгіёнаў (800–2.800 м над уз. мора). Тыповымі прадстаўнікамі гэтай групы ёсць гатункі «Бэмік» і «Гас» (Bemik, Hass). На працягу кароткага часу яны вытрымліваюць зніжэнне тэмпературы да 0 °C. Маса пладоў 0,5–1,5 кг.
  3. Мексіканская (субтрапічная) паходзіць з субтрапічных рэгіёнаў Мексікі. Да яе належаць гатункі найбольш устойлівыя да нізкіх тэмператур (без шкоды для сябе яны на працягу кароткага часу могуць вытрымаць тэмпературу каля – 4 °C). Гатункі гэтай групы найбольш вырошчваюцца. Напрыклад, да яе належаць гатункі “Готфрыд” і “Пернод” (Gottfried, Pernod). Маса пладоў да 250 г.

У сучасны момант існуюць і гатункі, атрыманыя скрыжоўваннем гатункаў дзвюх груп (найчасцей гватэмальскай ды мексіканскай). Для нас маюць значэнне толькі гатункі мексіканскай групы. Напэўна, што праз складанае цвіценне, плады у нас не завяжуцца, але праз сваё прывабнае лісце гэты гатунак прыдатны да інтэр’ера. Авакада, якое вырасла з насення, цвіце на 6–8 год. Яму неабходна рассеянае святло. Вы можаце яго вырошчваць у кватэры, офісе ці цяпліцы. Улетку Вы Яго можаце паставіць на балконе альбо ў садзе.

Да глебы яно непатрабавальнае. Дзеля яго дастаткова лёгкая, сярэднекіслая глеба, якая звычайна выкарыстоўваецца ў садаводстве. Для авакада цэлы год неабходна вільготная, але не празмерна паліваемая глеба. Калі яно пакутуе ад засухі, то можа скінуць лісце. Расліне падабаецца апырскванне, якое паўтараецца час ад часу.

Найпрасцей авакада размножваць насеннем. Чаранкамі можна размножваць толькі некаторыя гатункі.

Насенне неабходна да паловы змочваць вадой, тупым канцом уніз. Змочвайце яго да моманту пакуль не пачне прарастаць. (Каб яно ў Вас не згніло, я рэкамендую, каб Вы не змочвалі яго болей 3 месяцаў. Калі на працягу трох месяцаў насенне не пачне ўзыходзіць, высявайце яго і так. Звычайна пасля пасадкі насенне хутка пачынае ўсходзіць і расці.).

Насенне высаджвайце на 3/4 тупым канцом уніз. Для мяне апраўдала сябе пасадка па аднаму семю ў вялікую пасудзіну, якую потым закрыйце лістом шкла. Такім чынам там захаваецца вільготнае асяроддзе, якое паскорыць усходжасць. Пасяўны субстрат (глебу) выберыце лёгкі і насычаны паветрам, каб залішняя вада магла адразу ж сцячы. Ліст шкла кожны дзень здымайце прыкладна на 30 мінут, каб насенне не зацвіло.

Найлепей насенне ўзыходзіць, калі яно ўвесь дзень знаходзіцца ў цяпле. Ідэальная тэмпература павінна быць вышэй 25 °C. Пасля таго як вырасце першае лісце, дастаткова хатняй тэмпературы.

Высокую тэмпературу налягчэй утрымаць калі вазон Вы размесціце над цёплым радыятарам. Таму найлепей высаджваць яшчэ свежае насенне ўзімку, падчас ацяпляльнага сезона.

У нашых умовах авакада расце дастаткова хутка. Галінастае дрэўца вышынёй каля 1 м можа вырасці ў Вас на працягу 2 гадоў.

Напэўна, што плады авакада ў нашых умовах вырасціць немагчыма. Аднак сёння іх няцяжка знайсці ў краме. На жаль, раслін з насення пладоў, набытых у краме, Вы вырасціць не зможаце (гэтае насенне рэдка калі мае ўсходжасць, таму што плады здымаліся яшчэ неспелымі).

Авакада ёсць найпажыўнейшая садавіна ў свеце. Яго энергетычная каштоўнасць складае 840 kJ на 100 г мякішу (для параўнання: бананы 355 kJ, манга 215, папайя 180, памідоры 90, агуркі толькі 0,64). Яно змяшчае 5–32% тлушчу, які лёгка ўціраецца ў скуру і ёсць каштоўным складаным касметычных сродкаў. Згодна з хімічным складам авакада не належыць да садавіны ў літаральным сэнсе гэтага слова, хаця яго да гэтай групы і прылічваюць.

Найчасцей яго спажываюць у сырым выглядзе. Яго разразаюць, дадаюць сок цытрыны, соль ці прыправу і лыжачкай ядуць. У будучым нумары Вы знойдзеце пару простых рэцэптаў з авакада.

««« Папярэдні тэкст: Што рабіць з скошанай травой? Наступны тэкст: Вы вырошчваеце чатырохлістую расліну на шчасце – марсілея чатырохлістая (Marsilea quadrifolia) »»»

Субота 4.7.2009 08:55 | надрукаваць | Экзатычныя расліны

КПР прадстаўляе сябе

КПР - Клюб расьлінаводаў Славаччына
Клуб раслінаводаў ёсць добраахвотнае аб'яднанне садаводаў-аматараў са ўсяго свету. Прачытайце болей...
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны