Ботаникс - часопіс аб раслінах і садаводстве

беларуская вэрзія

Вырошчваньне яблыні ў форме зграбнага верацяна

Надыход рынкавай эканомікі прынёс з сабою мноства пераменаў. Адной з іх была інтэнсыфікацыя сельскагаспадарчай вытворчасьці, накіраваная на падвышэньне эфэктыўнасьці вытворчасьці і канкурэнтаздольнасьці нашых вытворцаў на рынку. У садоўніцтве, у імкненьні эфэктыўней выкарыстоўваць плошчу для вырошчваньня, гэтая інтэнсыфікацыя значыла пераход ад дрэваў і хмызнякоў з вышэйшымі каронамі да дрэваў і хмызнякоў з ніжэйшымі. Бясспрэчна, што вырошчваньне дрэваў з ніжэйшымі каронамі нясе з сабою шмат выгадаў, аблягчае працу і ставіць якасьць садавіны на новы ўзровень. У яблыняў прадстаўніцамі дрэваў з нізкімі каронамі ёсьць нізкарослыя дрэвы гатункаў: “зграбнае верацяно”, супэрзграбнае верацяно” і “сонечная вось” (solar axe) і іншыя. Найпэрспэктыўнейшым і найпапулярнейшым сярод іх ёсьць дрэва з формай кароны “зграбнае верацяно”.

«Зграбнае верацяно» ёсьць формай дрэва, якое прызначана для вырошчваньня як пры буйной вытворчасьці, так і для садаводаў-аматараў. Падаўляючая бальшыня сучасных пасадак дрэваў і хмызнякоў вырошчваюцца менавіта ў гэтай форме. Пераважна яна выкарыстоўваецца ў яблыняў і грушаў, але яе таксама можна выкарыстоўваць і для іншых відаў садавіны (чарэшні, сліваў, парэчкі, пэрсікаў і д.п.). Яблыні з каронай “зграбнае верацяно” мы вырошчваем максымум да 2,2 – 2,5 м. Мяркуецца, што гэта вышыня забясьпечвае просты дагляд і збор ураджаю. Пры правільным даглядзе мінімальна 80% садавіны павінна быць сабрана проста з зямлі. Густую пасадку мы ствараем праз выкарыстоўваньне вузкага інтэрвалу, на практыцы выкарыстоўваецца адлегласьць паміж дрэвамі ў радзе 0,8 – 1,2 м, рады аддаленыя адзін ад аднаго ў залежнасьці ад выкарыстанай мэханізацыі на 2,5 – 3,5 м. Гэта дазваляе высадзіць 3000 – 3500 шт. дрэваў на гектар. Каб такая густая пасадка была магчымай, неабходна высаджваць саджанцы, выгадаваныя на слабарастучых ці максымум на сярэднерастучых прышчэпах. У яблыні стандартам ёсьць прышчэпа М9, ёсьць і іншыя прышчэпы, напрыклад: J-TE-E, F, G, H, J-OH-A, M27, MM106. З слабарастучымі прышчэпамі і іхняй мелкай /прыблізна 30 – 40 см глыбінёй/ каранёвай сыстэмай таксама зьвязана неабходнасьць збудаваньня апорнай канструкцыі і пабудовы сыстэмы паліваньня. Стандартам ёсьць канструкцыя з частаколу акацыі ці бэтонных слупоў, на якія нацягваюцца тры рады стальнога дроту на вышыні 60, 120 и 180 см. Гэта канструкцыя прызначана ў якасьці апоры супраць выварочваньня дрэваў, а таксама яна выкарыстоўваецца для падвязкі галоўнай галіны і каронаў пры іх фарміраваньні, а таксама для падвязкі ствалоў, усыпаных яблыкамі. Дзеля паліваньня ў асноўным выкарыстоўваецца кропельнае арашэньне, якое вельмі эфэктыўнае, таму што яно ўзьдзейнічае непасрэдна на карані і праз яго можна дадаткова ўгнойваць дрэвы. Галоўныя перавагі “зграбнага верацяна” мы можам рэзюмаваць у некалькіх пунктах:

  • просты дагляд – мінімальнае абрэзваньне ў параўнаньні з клясычнымі формамі, збор проста з зямлі, прасьцейшая, а галоўнае эфэктыўнейшая ахова,
  • высокія ўраджаі – у дрэваў з гэтай каронай можна атрымаць ураджай 40 – 50 т/г, а ў некаторых гатункаў і вышэй,
  • высокая якасьць садавіны – дзякуючы ідэальным умовам асьвятленьня, якія ствараюцца праз гэтую форму, плады атрымліваюцца больш насычанымі колерам, раўнейшыя і сьпялейшыя, суадносіны зьмяшчаемых рэчываў вельмі добрыя,
  • хуткае плоданашэньне – слабарастучыя прышчэпы і спосаб фарміраваньня кароны ў выніку даюць хуткае ўступленьне ў плоданашэньне. Часта дрэвы маюць плады ўжо на першы год. Поўнае плоданашэньне надыходзіць на 3–4 год.
  • высокая эфэктыўнасьць і зваротнасьць фінансавых сродкаў.

У якасьці пасадачнага матэрыялу мы выкарыстоўваем аднагадовыя і двухгадовыя расьліны. Яны могуць быць у выглядзе простых атожылкаў ці ўжо мець дачасныя парасткі. Мы саджаем іх клясычным спосабам, увагу варта акцэнтаваць толькі на глыбіню пасадкі. Месца прышчэпкі пасьля пасадкі павінна знаходзіцца мінімум 10 см над зямлёй. Праз гэта захоўваецца пажадальна слабы ўплыў прышчэпы, а таксама мы пазьбягаем небясьпекі зьмены гатунку.

Пры абразаньні і фарміраваньні кароны мы павінны думаць пра канчатковую форму дрэва, якая толькі пры правільным даглядзе і фарміраваньні кароны дазволіць цалкам выкарыстоўваць фізіялягічныя прынцыпы росту і плоданашэньня, на якіх гэта дрэва грунтуецца. Мэтай ёсьць вырошчваньне 2 – 2,5 м высокага ствала, на якім больш-менш правільнай сьпіральлю размяшчаюцца астатнія галіны каркасу кароны. На іх знаходзяцца парасткі, якія плоданосяць. Ні ў якім разе не дазваляйце каб зарасталі галіны каркасу. Гэта б моцна парушыла раўнавагу дрэва, яго асноўную форму, што значыла б непажаданае размяркоўваньне пажыўных рэчываў і непажаданую расстаноўку сілаў. Дрэва на працягу ўсяго жыцьця павінна захоўваць пірамідальную форму, якая дазваляе ідэальна лавіць сонечнае сьвятло.

Галоўнае абразаньне палягае ў абрэзцы ствала прыкладна ў 80 – 90 см над паверхняй глебы. У выпадку калі расток ужо мае заўчасныя парасткі, мы іх не абразаем і не пакарочваем, ствол абразаем прыкладна ў 30 – 40 см вышэй ад апошняй галіны, у залежнасьці ад агульнага стану і моцы дрэва. На працягу бліжэйшага вэгетацыйнага пэрыяду дрэва на верхніх 30 см стварае новыя галіны, якія мы будзем абразаць узімку таксама, як мы абразалі ў мінулым годзе. Ствол абразаем ў 30 – 40 см вышэй найвышэйшага разгалінаваньня, галіны не пакарочваем. Пашкоджаныя і перашкаджаючыя галіны ўсе аб

««« Папярэдні тэкст: Вы вырошчваеце чатырохлістую расліну на шчасце – марсілея чатырохлістая (Marsilea quadrifolia) Наступны тэкст: Кітайскі чайны куст – вырасціце ўласную гарбату! »»»

Панядзелак 6.7.2009 07:00 | надрукаваць | Расліны

КПР прадстаўляе сябе

КПР - Клюб расьлінаводаў Славаччына
Клуб раслінаводаў ёсць добраахвотнае аб'яднанне садаводаў-аматараў са ўсяго свету. Прачытайце болей...
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны