Кітайскі чайны куст – вырасціце ўласную гарбату!
Ужо пад канец зімы
кожны паважаючы сябе садавод-аматар
пачынае планаваць, што ён будзе вырошчваць
у надыходзячым сезоне. Вам ужо не дае
задавалення кожны год вырошчваць памідоры,
папрыку і агуркі? Вы жадаеце перамен? Трохі
экзотыкі? А што калі ў гэтым годзе
выгадаваць уласную гарабату!
Да роду чая
(Camellia) належыць прыблізна 50 відаў
вечназялёных трапічных і субтрапічных
хмызнякоў і невысокіх дрэўцаў, з якіх
найвядомейшым ёсць кітайскі чайны куст
(Camellia sinensis). Гэта вельмі старая
культурная расліна, якая паходзіць з
паўднёвага і паўднёва-ўсходняга Кітая і
памежных рэгіёнаў Індыі, Бірмы, В’етнама і
Лаоса, дзе яна вырошчваецца ўжо на працягу
тысячагоддзяў. Хаця яна вырошчваецца ў
тропіках усяго свету, па-ранейшаму
найвядомейшымі вытворцамі гарбаты
застаюцца Кітай, Індыя, Шры-Ланка і
Японія.

Насенне чайнага куста
Нават у нашых умовах вырасціць уласную гарбату няцяжка. Галоўнае каб насенне было свежым, таму што насенне чайнага куста хутка губляе ўсходжасць. Насенне мае шарападобную форму і за 2–3 дні перад пасадкай яго неабходна змачыць. Потым яго высаджвайце ў паветраны субстрат. Пры тэмпературы 20–25 С° яно ўзыходзіць на працягу 2–4 тыдняў. На сонечным месцы маладыя расліны растуць вельмі хутка, і ўжо паўгадавыя расліны Вы можаце пачынаць адшчыкваць. Праз правільнае адшчыкванне Вы атрымаеце разложысты хмызняк, а таксама сыравіну дзеля вытворчасці ўласнай гарбаты.
Улетку чайны куст зручна вырошчваць звонку (у садзе альбо на балконе). Гарачае лета і рэгулярнае дастатковае паліванне найлепей адпавядаюць умовам, якія ёсць у чайнага куста на радзіме. Хаця якасць чая, выгадаванага ва ўласным садзе ці на балконе, непараўнальная з чаям, які вырошчваўся ў тропіках, бясспрэчна, што яго вырошчванне дасць шмат радасці і пры руплівай працы расліны ўзнагародзяць Вас вялікімі белымі кветкамі. Узімку змясціце чайный куст непасрэдна ля акна. Праз тое, што гутарка ідзе пра вечназялёны хмызняк і ўзімку яму ў нас будзе не хапаць неабходнага сонечнага святла, на працягу зімы ён будзе вянуць і скідваць лісце. Аднак з надыходам вясны яго стан хутка палепшыцца, і Вы зноў зможаце пачаць збіраць сваю ўласную гарбату.
««« Папярэдні тэкст: Вырошчваньне яблыні ў форме зграбнага верацяна Наступны тэкст: Ківана - Cucumis metuliferus »»»
Аўторак 7.7.2009 22:01 | надрукаваць | Экзатычныя расліны
КПР прадстаўляе сябе

Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!
Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны