Ботаникс - часопіс аб раслінах і садаводстве

беларуская вэрзія

Ківана - Cucumis metuliferus

Ківана выглядае як аранжавы гарбуз даўжынёй 10–15 см, яно мае калючкі і нагадвае сярэдневечную зброю. Мякіш зялёны і звычайна змяшчае мноства белага насення, якое мае прадаўгаватую форму і даўжыню 5–10 мм. Калі яно неспелае, побач з калючкамі Вы можаце пабачыць зялёны малюнак.

Яго ўвозяць да нас з Цэнтральнай Амерыкі і Ізраіля. Для ежы ўжываецца зялёны мякіш з насеннем, які мае смак сумесі агурка з гарбузом ці банана. Пасля таго як мы вынялі мякіш, мы можам выкарыстоўваць ківана як дэкаратыўную міску. Насенне можам высушыць, высадзіць і паспрабаваць вырошчваць гэтую расліну ў кватэры. Яна добра расце скрозь там, дзе добра растуць агуркі. Гэта магутная, аднагадовая ліяна, якая хутка расце і сваімі доўгімі парасткамі і вусікамі нагадвае гарбуз. Мы павінны іх пакарочваць. Лісце нагадвае агурковае, яно нават мае дробныя калючкі. Апыленне вялікіх 3 мм кветак таксама адбываецца як у агуркоў. Мы павінны звяртаць увагу на плады, якія пры сутыкненні з глебай могуць згніць. Для ківана неабходна тэмпература каля 25 °C – як у шклярніцах, так і ў плёначных парніках для агуркоў і дынь. Яно не вытрымлівае марозу, а таму звонку флянсы мы высаджваем толькі пасля вясновых марозаў.

««« Папярэдні тэкст: Кітайскі чайны куст – вырасціце ўласную гарбату! Наступны тэкст: Марозаўстойлівая пальма (Пальма дзікабраза) Rhapidophyllum hystrix »»»

Серада 8.7.2009 07:23 | надрукаваць | Экзатычныя расліны

КПР прадстаўляе сябе

КПР - Клюб расьлінаводаў Славаччына
Клуб раслінаводаў ёсць добраахвотнае аб'яднанне садаводаў-аматараў са ўсяго свету. Прачытайце болей...
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны