Ботаникс - часопіс аб раслінах і садаводстве

беларуская вэрзія

Марозаўстойлівая пальма (Пальма дзікабраза) Rhapidophyllum hystrix

Rhapidophyllum hystrix ёсць самым марозаўстойлівым відам пальмы ў свеце, і разам з тым адзіным відам монатыповага роду Rhapidophyllum. У прыродзе яна расце ў балоцістых мясцінах на паўднёвым усходзе ЗША. Дзякуючы сваёй устойлівасці да холаду і марозаўстойлівасці да – 20 °C гэты від падыходзіць для вырошчвання на вольным паветры і ў нас. Да яго станоўчых характэрыстык яшчэ можна дадаць невялікую вышыню (максімум 1–3 метры) і прывабны ствол, густа пакрыты калючкамі.

Беларуская назва дрэва пальма дзікабраза паходзіць ад перакладу яе лацінскай назвы – Rhapidophyllum = „гольчатае лісце“, hystrix = „дзікабраз“.

Вырошчваць пальму ў нашых умовах няцяжка. Насенне пасадзіце згодна з інструкцыяй па вырошчванню, улічваючы тое, што дзеля гэтай пальмы зусім ня трэба высокая тэмпература, як для трапічных відаў. Тэмпература каля 20 °C будзе цалкам адпавядаючай. На працягу першых 3 гадоў гадаваць пальму знадворку рэкамендуецца толькі ўлетку, узімку надзейней будзе вырошчваць яе ў памяшканні з дадатнай тэмпературай. Пасля 3 год пальма ўжо дастаткова вялікая для таго, каб перажыць нашыя зімы, таму Вы можаце высадзіць яе на травяністае месца. Таксама, як і іншым марозаўстойлівым пальмам, ёй неабходны добра прапускаючы ваду і паветра субстрат, і найлепей паўднёвы адхон. Найбольшым непрыяцелем пальмы ўзімку ёсць не мароз, а празмерная вільготнасць глебы і з гэтым звязанае загніванне каранёў. Наогул пальма без праблем вытрымлівае тэмпературу мінус 15 – 20 °C. Найніжэйшая тэмпература, якую вытрымаў гэты від, роўная –28 °C.

Продаж марозаўстойлівых пальмаў

««« Папярэдні тэкст: Ківана - Cucumis metuliferus Наступны тэкст: Інструкцыя па сяўбе насякомаедных раслін »»»

Чацвер 9.7.2009 07:03 | надрукаваць | Пальмы

КПР прадстаўляе сябе

КПР - Клюб расьлінаводаў Славаччына
Клуб раслінаводаў ёсць добраахвотнае аб'яднанне садаводаў-аматараў са ўсяго свету. Прачытайце болей...
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны