Ботаникс - часопіс аб раслінах і садаводстве

беларуская вэрзія

Мы змагаемся супраць зерневых жучкоў

Напэўна, што зерневых жучкоў прадстаўляць нікому ня трэба. Гэта дробныя жучкі (3–4 мм), якіх на кухні сярод насення бабовых знаходзілі амаль усе.

Шкоднікі развіваюцца ў насенні ўсіх відаў бабовых. Практычна кожны від бабовых мае свайго “уласнага” зерневага жучка: фасоля – фасолевага, гарох – гарохавага, сачавіца – сачавічнага, боб – бабовага,…

Атакаванае шкоднікамі насенне ў месцах, дзе папрагрызаны хады, выглядае запалым, а дарослыя жучкі пасля сябе пакідаюць дзіркі. Некаторыя віды (напрыклад, фасолевы зерневы жучок) найбольш шкодзяць падчас захоўвання насення (таму што яны тут маюць ідэальныя варункі для жыцця), хаця расліны атакуюцца ўжо на градцы ў садзе. На шчасце змагацца супраць іх можна вельмі проста і эфэктыўна (эфэктыўнасць роўная 100%!).

Пасля збору струкоў са спелым насеннем неадкладна ачысціце іх. Праглядзіце насенне і калі сярод яго знойдзеце якое-небудзь пашкоджанае, зараз жа знішчыце яго (найлепей спаліце).

Потым насенне ўкладзіце ў пакет (цэлафанавы ці тканінавы) і на 48 гадзін змясціце яго у маразільнік. Пасля гэтай працэдуры Вы знішчыце зерневага жучка на ўсіх стадыях развіцця. Насенне, пасля таго як Вы дасталі яго з маразільніка, раскладзіце на паперу і пры хатняй тэмпературы на працягу 2–3 дзён добра прасушыце. Потым да выкарыстоўвання Вы можаце захоўваць яго ў пакеце. Аднак насенне, якое так захоўваецца, можа быць атакаванае зерневымі жучкамі з насення, купленага ў краме.

Вось чаму найлепей захоўваць яго ў слоіку ці бляшанцы з накрыўкай, якая накручваецца. Насенне павінна быць цалкам сухім, інакш яно пачне зацвітаць. Такім чынам, Вы можаце быць упэўнены, што зерневыя жучкі насення не атакуюць.

Супраць зерневых жучкоў Вы можаце змагацца праз выбар гатунку. Справа ў тым, што ёсць гатункі, якія зерневым жучкам папросту не падабаюцца.

««« Папярэдні тэкст: Мы закладаем новы газон Наступны тэкст: Вельвічыя дзіўная (Welwitschia mirabilis) – вырошчвайце жывы выкапень »»»

Пятніца 19.6.2009 20:43 | надрукаваць | Шкоднікі

КПР прадстаўляе сябе

КПР - Клюб расьлінаводаў Славаччына
Клуб раслінаводаў ёсць добраахвотнае аб'яднанне садаводаў-аматараў са ўсяго свету. Прачытайце болей...
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны