Ботаникс - часопіс аб раслінах і садаводстве

беларуская вэрзія

Інструкцыя па сяўбе насякомаедных раслін

фотакартка

Тлушчанка Pinguicula balcanica

Насенне насякомаедных раслін захоўвае сваю ўсходжасць на працягу вельмі кароткага прамежку часу. Ужо праз год усходжасць насення шмат якіх відаў робіцца мізэрнай. Таму свежае насенне гэтых раслін неабходна высяваць зараз жа, як толькі Вы яго атрымалі.

Для сяўбы падрыхтуйце дзве пасудзіны. Адна памерам не менш 10×15×10 см (д x ш x в) і другая – на 10 см большая з кожнага боку. Большая пасудзіна павінна быць без адтулін для сцёку вады і з магчымасцю прыкрыць яе лістом шкла ці пластыкавай празрыстай накрыўкай. Меншая павінна мець спадыспаду не менш 3–5 адтулін дыяметрам не менш 1 см для падводу/сцёку вады. Большую пасудзіну да паловы напоўніце вадой, па сутнасці зрабіце з яе своеасаблівы акварыум. У меншую пасудзіну змясціце тарфяны субстрат, але Вы таксама можаце выкарыстоўваць чысты пясок. Потым на паверхню, ужо ўвільготненага субстрату, раўнамерна насыпце насенне. Пры канцы ўвесь пасяўны матэрыял змясціце ў вялікую пасудзіну такім чынам каб вада, сама меней, дасягала да паловы вышыні меншай пасудзіны. Потым неабходна толькі чакаць – на працягу 1 месяца на паверхні субстрату пачнуць прарастаць сеянцы, якія праз 3–6 месяцаў Вы перасадзіце, у адпаведнасці з велічынёй, па адной расліне ў асобныя вазоны.

Перадпасяўная апрацоўка пасяўнога субстрату

Перад сяўбой неабходна стэрылізаваць пасяўны субстрат. Калі Вы выкарыстоўваеце пясок, папросту “пагатуйце” яго 10 мінут у вары, калі выкарыстоўваеце торф, заліце яго кіпнем і пакіньце, каб ён астыў. Такім чынам Вы атрымаеце дастаткова стэрылізаваны субстрат, ачышчаны ад плесені і грыбоў, якія маглі б знішчыць Ваш пасяўны матэрыял, а таксама без насення пустазелля, якое магло б яго забіць.

««« Папярэдні тэкст: Марозаўстойлівая пальма (Пальма дзікабраза) Rhapidophyllum hystrix Наступны тэкст: Пасадка цыбулін і раслін »»»

Пятніца 10.7.2009 11:11 | надрукаваць | Расліны

КПР прадстаўляе сябе

КПР - Клюб расьлінаводаў Славаччына
Клуб раслінаводаў ёсць добраахвотнае аб'яднанне садаводаў-аматараў са ўсяго свету. Прачытайце болей...
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны