Пасадка цыбулін і раслін
Купленыя расліны (флянсы), якія даставіла Вам пошта, выміце з упакоўкі і змясціце іх на 2–3 дні ў цяністае месца. Іншай магчымасцю ёсць тая, што Вы іх зараз жа высадзіце, а потым нечым на пару дзён прыкрыеце (напрыклад, канцылярскай паперай, дошкай), каб на іх не трапляла простае сонечнае выпраменванне. У адваротным выпадку Вы іх выставіце на небяспеку пашкоджання моцным сонечным выпраменваннем.
Высаджванне папярэдне выгадаваных раслін
Выкапайце ямку, якая адпавядае высаджваемай расліне. Расліну выміце з вазона (у выпадку свабодна ўпакаваных раслін у цэлафанавых пакетах з мяшка) і каранямі ўніз, выпрастанымі ва ўсе бакі, змясціце яе ў ямку. У ямку наліце трохі вады і, пасля таго як яна ўсмокчацца ў зямлю, прыкрыйце расліну зямлёй. Падобным чынам дзейнічайце і пры пасадцы наступных раслін. Пасля пасадкі падрыхтаванай ляхі ці клумбы, новапасаджаныя расліны паліце. У першыя дні пасля пасадкі раслін палівайце іх пры неабходнасці, падчас спякотнага сонечнага надвор'я пры наймацнейшай гарачыні зацяняйце. На працягу 1–3 тыдняў расліна цалкам укараніцца, пасля чаго даглядайце яе як і астатнія расліны ў садзе.
Высаджванне цыбулін і клубняў
Перш за ўсё паўскопвайце месца, дзе Вы жадаеце высадзіць цыбуліны і клубні (далей толькі агульная назва “цыбуліны”). Перад самай пасадкай выміце цыбуліны з папяровых мяшочкаў. Выкапайце дастаткова глубокую ямку (глядзіце табліцу) і вегетацыйнай вяршалінай наверх змясціце ў яе цыбуліну. У некаторых відаў пасаджаныя наадварот цыбуліны могуць загінуць. Потым цыбуліну засыпце, і паверхню глебы трохі ўтрамбуйце. У выпадку сухога надвор’я, пасля пасадкі глебу неабходна добра паліць. Напрыклад, калі Вы ў сярэдзіне лета саджаеце цюльпаны (у Вас няма дзе іх захоўваць ці Вы ад’язжаеце на доўгі час у адпачынак), у гэтым выпадку іх паліваць не варта. Цыбуліны будуць адпачываць і пачнуць расці з першымі асеннімі дажджамі.
Больш дробныя цыбуліны, а таксама цыбуліны выгадаваныя на цяжкіх глебах, саджайце на меншую глыбіню. Глыбінёй пасадкі лічыцца адлегласць ад вастрыя цыбуліны да паверхні глебы! Цыбуліны дастаюцца з зямлі тады, калі ў іх паадміраюць наземныя часткі (гэта датычыць усіх цыбулін апроч гладыёлусаў) – што можа быць падчас цёплага і сухога пачатку лета, а таксама заўчасна ўжо ў траўні. Цыбуліны шмат якіх відаў, пасля таго як іх павымаюць з зямлі, у сухім месцы можна захоўваць да восені (напрыклад: часнок, шафран, цюльпаны). Іншым відам, як напрыклад, лілеі, гадзючай цыбуле, птушкамлечніку і купене захоўванне ў сухім месцы магло б пашкодзіць, яны нават маглі б загінуць. Гэтыя віды, якія не любяць высушвання сваіх цыбулін, найлепей перасаджваць з глебы ў глебу без якога-небудзь працяглага захоўвання (тыдзень у сухім месцы яны вытрымаюць лёгка, але на больш працяглы тэрмін я б іх ужо не пакідаў).
Від | час пасадкі | глыбіня пасадкі ў см |
Невялікі часнок з цыбулінамі да 2 см – як напрыклад: Allium carinatum, flavum, molly, oleraceum, scorodoprasum | 7.-10. | 5–8 |
Буйны часнок з цыбулінамі да 10 см – як напрыклад: Allium giganteum, karataviense, nigrum | 7.-10. | 10–15 |
Colchicum – познацвет | 8. | 15 |
Crocus – гатункі, якія цвітуць увесну (Crocus chrysanthus, Crocus vernus) | 10. | 9 |
Crocus – гатункі, якія цвітуць увосень (Crocus sativus) | (7.-)8. | 9 |
Gladiolus – гладыёлус, шпажнік (садовыя гатункі) | 4.-5. | 10 (меншыя 5) |
Gladiolus – гладыёлус, шпажнік (экзатычныя батанічныя віды) | 9. | 5–8 |
Lilium candidum – Лілея белая | 8. | 3 |
Lilium – Лілея, іншыя віды | 9.(-10.) | 5–15 паводле гатунку |
Muscari – мускары, гадзючая цыбуля, мышыны гіяцынт | 7.-10. | 8–10 |
Narcissus – нарцыс | 8. | 10 |
Ornithogalum umbellatum – Птушкамлечнік парасоністы | 7.-10. | 10 |
Polygonatum – Купена | 8.-10., 2.-3. | 10 |
Невысокія цюльпаны з невялікімі цыбулінамі, як напрыклад: Tulipa chrysantha, tarda, saxatilis, turkestanica, urumiensis | 10. | 10 |
Высокія цюльпаны – Цюльпан Грэйга (Tulipa gregii), Цюльпан Фостэра (Tulipa fosteriana), Цюльпан Каўфмана (Tulipa kaufmanniana) і садовыя гібрыды | 10. | 12–14 |
Размнажэнне лілеі цыбульнай лускай
Узор размнажэння лілеі цыбульнымі лускамі
Найпрасцейшы спосаб размнажэння лілеі – праз цыбульныя лускі.
Цыбульныя лускі найлепей пасадзіце ў невялікую скрыню падоўжанай формы (як кармушка) на глыбіню 1–2 см (=таўшчыня грунту над лускамі) і змясціце іх у асяроддзе, дзе дзённая тэмпература 25–30 °C, а начная каля 22 °C (уначы яна можа апусціцца і ніжэй, найважнейшай ёсць адпаведная высокая дзённая тэмпература) (напрыклад: аранжарэя, цяпліца, акно кватэры). Субстрат павінен быць сухаваты. Пры гэтых умовах на ніжняй частцы лускаў параўнальна хутка ўтвараюцца новыя цыбуліны. На адной лусцэ на працягу 1–3 месяцаў утвараюцца 2–3 цыбуліны велічынёй каля 1 см. Калі лускі збіраліся і садзіліся ў канцы ліпеня, тады ў першай палове верасня Вы можаце іх пазбіраць і высадзіць на клумбу, на глыбіню да 2 см. Пасадзіце па адной лусцэ з адной цыбулінай на адлегласці прыкладна 4 см адна ад адной. На клумбе праз 4–6 гадоў вырошчвання Вы атрымаеце найлепшыя цыбуліны, здольныя цвісці.
Высяванне насення цыбульных
Некаторыя віды цыбульных вельмі хутка і эфэктыўна можна размножыць насеннем. Насенне высявайце ў сакавіку-красавіку проста ў глебу ці ў падрыхтаваныя вазоны, на глыбіню да 0,5–1 см. На першы год іх не перасаджвайце, але пакінце на тым самым месцы. Некаторыя віды ў Вас могуць ужо зацвісці на наступны год. Бальшыня відаў цвіце на 2–5 год пасля пасадкі. Звычайна драбнейшыя віды цвітуць хутчэй чым буйнейшыя.
««« Папярэдні тэкст: Інструкцыя па сяўбе насякомаедных раслін Наступны тэкст: Сасна Pinus kesiya »»»
Субота 11.7.2009 08:39 | надрукаваць | Расліны
КПР прадстаўляе сябе
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!
Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны