Хлебнае дрэва (Маранг ці тарап) Artocarpus odoratissimus
Да роду хлебнае дрэва (Artocarpus) належаць прыкладна 60 відаў вечназялёных трапічных дрэў з сям’і тутавых (Moraceae), якія паходзяць з Паўднёва-Ўсходняй Азіі і ціхаакіянскіх выспаў. Яно блізкае фігаваму дрэву (Ficus). Найвядомейшым і найчасцей вырошчваемым ёсць сапраўднае хлебнае дрэва (Artocarpus altilis). Да гэтага ж роду належаць некалькі іншых відаў, пладовых кустоў і дрэваў, як напрыклад: Артокарпус звычайны (Artocarpus communis), (Дзікі) чемпедак (Artocarpus integer), Джекфрут ці джэк (Artocarpus heterophyllus) ды Маранг ці тарап (Artocarpus odoratissimus).
У гэтым артыкуле мы пазнаёмім Вас з менш вядомым відам – Artocarpus odoratissimus, які паходзіць з выспы Барнео (Інданезія), аднак для мясцовых патрэб ён таксама вырошчваецца ў суседніх краінах (Малайзія, Тайланд, Філіпіны). На сваёй радзіме ён вядомы як: Атау, Кейран, Лолой, Маданг, Маранг, Пі-іен, Пінган, Тарап, Терап, Ханун сампалор (Atau, Keiran, Loloi, Madang, Marang, Pi-ien, Pingan, Tarap, Terap, khanun sampalor). Аднак па-за гэтым рэгіёнам ён практычна невядомы. У прыродзе ён расце на пясчаных глебах у другасных лясах ад марскога ўзбярэжжа да вышыні 1000 метраў над узроўнем мора.
Ён дасягае вышыні 25 метраў, з лісцем даўжынёй 16–50 см і шырынёй 11–28 см. Расліна аднадомная, таму для ўтварэння суплоддзяў дастаткова адной расліны. Плады яйкападобнай формы, даўжынёй 16 см і шырынёй 13 см, маюць зялёную паверхню. Іх маса каля 1 кг. Плады спажываюцца сырымі ці гатуюцца. Заўсёды перад ужываннем у ежу насенне неабходна апрацаваць пры высокай тэмпературы. Хлебныя дрэвы важны элемент харчавання жыхароў Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Мякіш пладоў снежна-белы, вельмі салодкі, сакавіты, духмяны, смак прыемны, які нагадвае дурыян (Durio, найсмуроднейшая садавіна ў свеце), але ў адрозненне ад яго не распаўсюджвае смуроду.
Хлебнае дрэва Artocarpus odoratissimus размножваецца насеннем. Свежае насенне мае вельмі высокую ўсходжасць і прарастае на працягу тыдня. У выніку выпрабаванняў на ўсходжасць, якія праводзіліся намі на Барнео, ужо праз 3 тыдні пасля складзіравання насенне поўнасцю губляе ўсходжасць. Вось чаму насенне неабходна высяваць неадкладна, найлепей у пясчаную, добра прапушчальную глебу. Вегетатыўнае размножванне (чаранкамі, прышчэпкай) менш паспяховае. Ад хвароб ды шкоднікаў хлебнае дрэва пакутуе вельмі рэдка.
Улічваючы яго трапічнае паходжанне, від немарозаўстойлівы. Мінімальная тэмпература не павінна быць ніжэй 7 °C. Значыць, у нашых умовах яго можна вырошчваць у кватэрах ці шклярніцах.
««« Папярэдні тэкст: Інструкцыя па вырошчванню раслін з насення
Нядзеля 12.7.2009 22:20 | надрукаваць | Экзатычныя расліны
КПР прадстаўляе сябе
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!
Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны