Ботаникс - часопіс аб раслінах і садаводстве

беларуская вэрзія

Мы вырошчваем дрэўнавушка вустрычнае (Pleurotus ostreatus)

У сучасны момант дрэўнавушка вустрычнае (Pleurotus ostreatus) здабыла большую папулярнасць чым пячуркі. У адрозненні ад іх яно мае адну вялікую перавагу – яго нельга зблытаць з атрутнай белай паганкай.

Грыб багаты вітамінамі, амінакіслотамі і мінеральнымі рэчывамі, якія ахоўваюць арганізм чалавека ад уплыву таксічных рэчываў. Ён нават дапамагае знізіць узровень халестэрына ў крыві. Грыб ёсць нізкаэнергетычная ежа. Таму ён прыдатны дзеля нізкакаларыйных дыет. Таксама мяркуюць, што ён змяшчае рэчывы з супрацьракавым дзеяннем.

Інструкцыя па вырошчванню дрэўнавушка вустрычнага (Pleurotus ostreatus)

Для вырошчвання дрэўнавушка вустрычнага ёсць 2 магчымасці – ці Вы вырошчваеце яго на саломе ў поліэтыленавых пакетах, ці на драўляных паленцах.

Вырошчванне на саломе ў поліэтыленавых пакетах

Спачатку падрыхтуйце салому. Перад прышчэпліваннем яе неабходна стэрылізаваць, каб знішчыць бактэрыі, споры плесені і іншых грыбоў. Для стэрылізацыі ёсць 2 мажлівасці:

  1. пакладзіце салому ў вялікую пасудзіну (кацёл, стары рондаль), заліце вадой і пры тэмпературы каля 100 oC варыце 1 гадзіну. Потым салому астудзіце да 20–25 oC.
  2. другой (прасцейшай) магчымасцю ёсць тая, што Вы кладзяце салому ў вялікую пасудзіну, потым заліваеце варам і пакідаеце яе астываць. Потым ваду зліваеце, а салому заліваеце яшчэ раз кіпнем. Пасля ахалоджання да 20–25 oC салома гатова да прышчэплівання.

Уласна прышчэпліванне субстрата (саломы) адбываецца наступным чынам: у вялікі мех Вы папераменна кладзяце салому і раскрышаны субстрат для прышчэплівання. Адной упакоўкі субстрата для прышчэплівання дастаткова для 15–20 кг вільготнай саломы, што адпавядае поліэтыленаваму пакету памерамі прыкладна 50×100 см. Пасля напаўнення пакета згарніце яго (завяжыце). Лязом ці нажом зрабіце ў пакеце надрэзы, памерам 3–5 см, прыкладна 10 надрэзаў на пакет. Калі Вы будзеце вырошчваць пасадачны матэрыял у асяроддзі з нізкай вільготнасцю паветра, лепш зрабіце надрэзаў менш (а ў выпадку неабходнасці потым пазней зробіце больш). Пасля прышчэплівання змясціце пакеты ў паўцяністае месца (каб на іх не трапляла простае сонечнае святло). Ідэальная тэмпература для вырошчвання грыба 15–25 oC. Чым вышэй тэмпература, тым хучэй грыб расце (а значыць, хучэй выдаткоўваюцца пажыўныя рэчывы саломы). Таму для Вас будзе добра карэктаваць тэмпературу ў залежнасці ад таго колькі актуальна Вам дрэўнавушка неабходна. Калі ўраджай грыбоў будзе перавышаць Вашую актуальную здольнасць іх спажывання, перанесіце іх у халаднейшае месца. Калі Вам спатрэбіцца больш грыбоў, перанесіце іх у цяплейшае месца. Дрэўнавушка дае ўраджай на працягу 3–4 месяцаў, потым, калі ўсе пажыўныя рэчывы з пакета выдаткоўваюцца, неабходна размножыць новую культуру (гэта можна зрабіць праз прышчэпліванне новай саломы старой). З адной упакоўкі можна атрымаць 2–4 кг грыбоў.

Вырошчванне на драўніне

Дрэўнавушка вустрычнае ў прыродзе расце на драўніне ліставых дрэў. Вы яго можаце гадаваць на паленах даўжынёй 30–80 см. Падыходзяць палены ўсіх відаў ліставых дрэў (не хваёвых!). Драўніна павінна захоўвацца не больш паўгода. Ёсць шмат магчымасцяў прышчэплівання пален. Важна, каб пасадачны матэрыял судакранаўся з драўнінай і валокны грыбоў пачалі прарастаць у драўніне. У паленах Вы можаце прасвідраваць адтуліны ці пілой зрабіць надрэзы, у якія потым уложыце субстрат для прышчэплівання. Потым палены пакладзіце ў мех і пакінце іх там на 2–3 месяцы дзеля прарастання грыбных валокнаў. Потым праросшыя міцэліем палены ў цяністай часцы сада змясціце на 1/3 у глебу. У выпадку засухі апырсківайце іх вадой. Ураджай з пален Вы можаце здымаць на працягу 2–5 гадоў (у залежнасці ад пажыўнасці драўніны).

Продаж пасадачнага матэрыялу дрэўнавушка



««« Папярэдні тэкст: Вельвічыя дзіўная (Welwitschia mirabilis) – вырошчвайце жывы выкапень Наступны тэкст: Чэрымойя (Annona cherimola) »»»

Серада 24.6.2009 20:54 | надрукаваць | Грыбы

КПР прадстаўляе сябе

КПР - Клюб расьлінаводаў Славаччына
Клуб раслінаводаў ёсць добраахвотнае аб'яднанне садаводаў-аматараў са ўсяго свету. Прачытайце болей...
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны