Як правільна касіць газон?
Каб атрымаць густы газон, яго неабходна правільна касіць. Таму што кожная маладая піхта ці сасна будуць выглядаць няпрыгожа, калі паблізу ад іх будзе знаходзіцца газон, які гіне.
Пры касьбе дзейнічае правіла, што газон мы ўкарочваем на 1/3 першапачатковай вышыні. Гэта значыць, што калі мы косім газон вышынёй 6 см, то пакідаем каля 4 см. Аптымальная вышыня газона каля 2–3 см. Калі б Вы касілі занізка, то тут паўстае небяспека таго, што газон можа высахнуць. Калі ж Вы за кожны кошт жадаеце мець абсалютна нізкі газон, тады не забудзьце яго добра ўвільгатніць (прыкладна 10–15 л вады на 1 м²).
У нас выкарыстоўваюцца 2 тыпы касілак – класічныя і “мульчыруючыя”.
Мульчыруючыя касілкі скошаную траву не збіраюць, а дробна крояць і раскідваюць па газоне. Такім чынам, пасля кожнай касьбы газон аўтаматычна ўгнойваецца. Калі на газоне ў Вас ёсць басейн, тады гэтыя касілкі Вам не адпавядаюць, таму што дробныя часцінкі травы Вы можаце на ступенях занесці ў басейн. Такім газонам лепш адпавядаюць класычныя касілкі з кошыкам для збору скошанай травы.
Таксама ў сучасны момант ёсць касілкі пераходнага тыпу. Калі Вы ўстановіце на іх кош для збору скошанай травы – атрымаеце класычную касілку, калі ж кош не ўстановіце – атрымаеце мульчыруючую касілку.
Касілкі адпавядаюць толькі для касьбы газона з нахілам менш 15º. Калі ж Ваш газон знаходзіцца на стромым участку зямлі – выкарыстоўвайце ручную касілку. Таксама ручная касілка прыдатнейшая для касьбы побач з хмызняком і дрэвамі ды шматгадовымі раслінамі, высаджанымі на газоне ці на яго ўскрайку.
««« Папярэдні тэкст: Чэрымойя (Annona cherimola) Наступны тэкст: Індыйскі лотас (Nelumbo nucifera) »»»
Пятніца 26.6.2009 11:24 | надрукаваць | Траўнік
КПР прадстаўляе сябе
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!
Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны