Індыйскі лотас (Nelumbo nucifera)
Кветка лотасу
Індыйскі лотас (Nelumbo nucifera) гэта чароўная містычная расліна з шэравата-зялёным лісцем, якое не мокне, і ружовымі кветкамі. Будысты выкарыстоўваюць яе падчас рэлігійных цырымоній, уся расліна ядомая (у першую чаргу ў ежу ўжываецца насенне і земляныя арэхі), яна выкарыстоўваецца дзеля гатавання ўсялякіх страў ва ўсёй Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Гэта балотная расліна, якую можна вырошчваць як белы гарлачык. У нас вырошчваць лотас няцяжка, толькі трэба ведаць як гэта рабіць.
Перш чым “высяваць” насенне яго неабходна трохі апрацаваць наждаком, таму што паверхня насення насычана спэцыяльнымі рэчывамі і абсалютна не прапускае ваду. Таму насенне наогул можа не ўзысці, таму што на яго не трапіла вада. Насенне без апрацоўкі наждаком можа захоўваць сваю ўсходжасць тысячы гадоў, а калі б Вы намачылі яго вадой без апрацоўкі наждаком, Вы маглі б прачакаць пару год, пакуль яно ўзыдзе.
Насенне лотаса, якое ўзыходзіць
Як Вы зможаце акрэсліць ці дастаткова яно апрацавана наждаком? Пры дастатковай апрацоўцы наждаком насенне на працягу 24 гадзін павялічвае свой памер у два разы. Калі гэтага не адбудзецца, апрацуйце насенне наждаком яшчэ трохі. І зноў, калі на працягу 24 гадзін яно не павялічыць свой памер, дзейнічайце падобным чынам, пакуль гэтага не адбудзецца.
Яму неабходна толькі вада… Пасля апрацоўкі наждаком насенне змясціце ў пасудзіну з вадой. Нават пры тэмпературы каля 20 °C насенне на працягу 24 гадзін павелічыць сваю вялічыню ў два разы. Для пачатку ідэальнай ёсць тэмпература 27–28 °C. Пры гэтай тэмпературы прарастанне адбываецца вельмі хутка, праз тыдзень Вы будзеце мець расліну з лісцем. Глядзіце фотадакументы на
Пасля ўтварэння першага ліста расліну неабходна высадзіць ці ў балотны субстрат, ці ў жвір (які выкарыстоўваецца ў акварыумах) і ўсю расліну змясціць у рэзервуар (акварыум, азярцо) з узроўнем вады, сама меней, 30 см. Калі ў якасці субстрату Вы выкарыстоўваеце акварыумны жвір, Вы можаце вырошчваць лотас у акварыуме з рыбкамі.
Паступова (з ростам) для расліны неабходна будзе большая прастора. Вы можаце вырошчваць яе ў азярцы зімовага саду, шклярніцы і д.п., дзе яна не змерзне. Ідэальная тэмпература для вырошчвання 20–35°C, суайчыннікі вымушаны будуць задаволіцца ніжэйшай тэмпературай з паказанай амплітуды, але лотасу гэта зусім не перашкаджае. На лета Вы можаце выносіць лотас у азерца на вуліцы, але на зіму Вы павінны заносіць яго ўнутр – пры неабходнасці, як белы гарлачык, ён можа перазімаваць і ў вільготным сутарэнні.
Ідэальным вырашэннем ёсць вырошчванне ў ваннах для будаўнічага раствору (яны бываюць па 60 і 80 літраў і каштуюць каля 10 Еўра). Расліну Вы будзеце мець у нейкім субстраце (балоцістым ці ў акварыумным жвіры), у вазоне, і ўсё гэта змясціце ў гэтую ванну. Калі Вы напоўніце яе па берагі вадой, то створыце для лотаса ідэальныя ўмовы. Перавагай ёсць тое, што гэтую ванну Вы можаце змясціць у зімовы сад ці ў кватэру, паблізу ад акна (найлепей балконнага), каб расліна знаходзілася на самым сонечным і цёплым месцы ў кватэры. Улетку Вы можаце вынесці ванну на балкон, які знаходзіцца з паўднёвага боку, ці ў сад. Як бачыце, лотас нават можна вырошчваць, калі Вы жывяце ў панэльным доме!
««« Папярэдні тэкст: Як правільна касіць газон? Наступны тэкст: Каларадскі жук супраць NOVODOR FC »»»
Субота 27.6.2009 06:12 | надрукаваць | Вадзяныя і балотныя расліны
КПР прадстаўляе сябе
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!
Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны