Мы вырошчваем пэпіна
Радзімай пэпіна (батанічная назва Solanum muricatum) напэўна ёсьць Перу ці Калюмбія. Адтуль яно распаўсюдзілася па ўсёй Лацінскай Амэрыцы і нават па-за яе межамі. У сучасны момант найболей яно вырошчваецца ў Балівіі, Эквадоры і Новай Зэляндыі.
У Эўропу пэпіна трапіла прыкладана ў 1785 годзе. Да ліку першых эўрапейцаў, якія яго вырошчвалі, належаў Людвік XVI, а таксама ангельскае Каралеўскае садаводчае таварыства ў Кью (Kew) (у Лондане).
Паўднёваамэрыканскія індзейцы называюць яго качума (cachuma). У нас ужываецца гішпанская назва расьліны – пэпіна, што ў перакладзе значыць салатны агурок. Ангельская назва melon shrub, што ў перакладзе значыць дынны куст, лепш адпавядае яго характэрнаму смаку.
Пэпіна ёсьць куст, які вырастае да 1м. На сваёй радзіме гэта шматгадовы хмызняк, які вырошчваецца на вышыні да 2500 мэтраў над узроўнем мора. У нас ён вырошчваецца як аднагадовая расьліна. Яго кветкі нагадваюць кветкі бульбы, яны фіялетавыя ці белыя з фіялетавымі паскамі. Хаця расьліны ёсьць двухполавыя, але для лепшай ураджайнасьці рэкамендуецца дадатковае апыленьне (галоўнам чынам у аранжарэях).
Для садавода-аматара найцікавейшымі ёсьць плады. Формай яны нагадваюць авакада (вялікую ігрушу), памерам каля 15 см. Яны духмяныя, саладкавыя на смак. Найчасьцей жоўтыя, крэмавыя, цёмна-фіялетавыя ў пасы, часта без насеньня. У ежу ўжываюцца сырымі, а таксама тушаныя, смажаныя… Плады ўжываюцца ў ежу асобна, а таксама як салата з садавіны (нарэзаная на кавалачкі розная садавіна, прыпраўленая сокам цытрыны, для яе прыгатаваньня Вы можаце выкарыстоўваць бальшыню нашых і экзатычных відаў). Тушанае пэпіна найчасьцей выкарыстоўваецца як гарнір. Падсмажанае пэпіна прыдатнае для другой стравы. Каму здаецца пэпіна нясмачным, той можа з дапамогай звычайна выкарыстоўваемых прыправаў (карыцы, бадзяну, анісу; соку з цытрыны, гранату ці маракуі – плады 2 апошніх згаданых відаў Вы можаце вырасьціць самастойна з насеньня, якое прапаноўваецца мною ў Пераліку тавараў Імпарт) дадаць яму смак. Калі Вы атрымалі празмерную колькасьць пладоў, тады Вы іх можаце кансэрваваць у хатніх умовах (асобна ці ў сумесі з іншымі відамі, напрыклад: памідорамі, папрыкай ці садавінай). Пэпіна таксама патрабавальнае да глебы, як і якое-небудзь іншае зяленіва трапічнага паходжаньня (напрыклад: папрыка, тамат). Перш за ўсё, яна павінна быць лёгкай, паветранай, пажыўнай, стала вільготнай. З экспэрымэнтальнага гадаваньня была вызначана, што найлепшы ўраджай яно дае ў пасудзінах аб’ёмам 40 літраў (для адной расьліны), з пакрыцьцём глебы чорнай фольгай (прыкладна 40–45 пладоў штогод).
Па сутнасьці яго вырошчваюць аднолькава як, напрыклад, памідоры. Падчас вэгетацыі раз на тыдзень уносьце ўгнаеньні. Найлепей зарэкамэндавала сябе ўгнаеньне Harmavit (яно прадаецца ў кожнай краме з садаводчымі прыладамі). Гэтае ўгнаеньне ўносіцца непасрэдна ў глебу ці на лісьце.
Яно размнажаецца чаранкамі, даўжынёй прыблізна 15 см. Іх неабходна павыбіраць у лютым – сакавіку. Дзеля хутчэйшага ўкараненьня Вы можаце апрацаваць іх стымулятарам росту. Потым упіхніце іх у пясок у аранжарэі альбо кватэры. На працягу месяца яны пусьцяць карані. Маладыя расьліны пачынаюць цьвісьці праз тры месяцы пасьля ўкарэненьня. Пэпіна таксама можна размножваць насеньнем. Аднак гэты спосаб менш выгадны, таму што расьліны ўтвараюць досыць мала насенньня. Апроч таго, на сеянцах вырастаюць плады горшай якасьці.
Пэпіна пакутуе ад тых самых хваробаў і шкоднікаў, што і іншыя віды гэтай сям'і (памідоры, папрыка). Найчасьцей гэта бывае бульбяная цьвіль Phytophthora infestans. Супраць яе Вы можаце выкарыстоўваць Kuprikol 50 (у канцэнтрацыі 0,6 %, г.зн. 60 г на 10 л вады; засьцерагальны тэрмін, падчас якога плады не ўжываюцца ў ежу, роўны 7 дням) ці Dithane M 45 (у канц. 0,2%, г.зн. 20 г на 10 л вады; засьцерагальны тэрмін, падчас якога плады не ўжываюцца ў ежу, роўны 21 дню).
Зіму пэпіна павінна перазімаваць у цяпле (у аранжарэі, кватэры і д.п.). Тэмпература не павінна апускацца ніжэй 5 Cº . У ве сн у
««« Папярэдні тэкст: Каларадскі жук супраць NOVODOR FC Наступны тэкст: Пальма Parajubaea torallyi »»»
Панядзелак 29.6.2009 08:17 | надрукаваць | Экзатычныя расліны
КПР прадстаўляе сябе
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!
Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны