Мы закладаем новы газон

Найзручнейшым часам дзеля закладання новага траўніка ці дасявання старога ёсць травень ці чэрвень, але калі год быў рэкордна бедны на ападкі, адпавядаючым часам можа быць і ліпень.

1. закладанне новага траўніка Месца, на якім Вы хочаце закласці газон, паўскопвайце на глыбіню прыкладна 10–15 см. Потым паверхню глебы выраўняйце і ўтрамбуйце, напрыклад, валікам.

Далей у Вас ёсць дзве мажлівасці:

a) засеў газона У першую чаргу змерайце плошчу, на якой Вы хочаце закласці газон. Разлічыце выдатак пасяўнога матэрыялу: разлічвайце 25 г пасяўнога матэрыялу на 1м² + на кожныя 10 м² дадавайце 25 г пасяўнога матэрыялу для магчымага дасявання. Пры куплі пасяўнога матэрыялу звяртайце ўвагу на яго свежасць, таму што пасяўны матэрыял травы вельмі хутка губляе ўсходжасць (ужо на другі год яна меней 50%). Пры куплі звярніце ўвагу на тое, ці правільна пасяўны матэрыял захоўваўся ў краме (калі ён быў вільготным, мажліва, што частка насення нават пачала ўзыходзіць, лепш яго не купляйце – расчараванне Вам не трэба). Сярэдні кошт пасяўнога матэрыялу ў крамах 3–5 Еўра/кг (у залежнасці ад гатунку). Пры куплі выбірайце пасяўны матэрыял у залежнасці ад таго як Вы хочаце выкарыстоўваць траўнік (Вы разлічваеце, што будзеце па ім часта хадзіць, будзеце яго выкарыстоўваць для актыўнай спартовай дзейнасці ці наадварот не плануеце па ім хадзіць і магчыма будзеце яго выкарыстоўваць толькі для гадавання свойскай птушкі). Ніколі не купляйе немаркіраваны пасяўны матэрыял! У сур'ёзных фірм ёсць надрукаваныя інфармацыйныя ўлёткі, якія дапамогуць Вам выбраць што-небудзь сярод незлічонай колькасці травяных сумесей. Па жаданню іх Вам павінны даць у кожнай добрай краме. Куплены пасяўны матэрыял захоўвайце ў сухім, халодным і цёмным месцы. Мы рэкамендуем Вам, каб Вы не адкладвалі пасяўны матэрыял на наступны год, таму што ён хутка губляе ўсходжасць. Пасяўны матэрыял “па ўсёй шырыні” высявайце ў траўні (у гэтым годзе ў ліпені). Перад сяўбой з дапамогай вузкіх грабель збаразніце глебу да глыбіні прыкладна 1 см. Пасля сяўбы плошчу ўтрамбуйце (напрыклад, з дапамогай валіка) і добра ўвільгатніце. Пасяўны матэрыял узыходзіць прыкладна 14 дзён. Калі газон дасягне вышыні прыблізна 10 см, першы раз яго скасіце. Пасля касьбы, калі Вы выявіце на траўніку пустыя месцы, Вы можаце іх дасеяць. Дзеля таго каб газон быў густым, касіце яго праз 1–2 тыдні, да паловы верасня. Скошаную траву ніколі не выкідвайце! Яшчэ раз уважліва прачытайце артыкул на апошняй старонцы гэтага нумара.

б) для закладання траўніка выкарыстоўвайце папярэдне выгадаваныя травяністыя дываны Гэты спосаб хучэйшы, але і даражэйшы. З іншага боку ён выгаднейшы, таму што бальшыня фірм, у якіх Вы можаце набыць папярэдне выгадаваныя травяністыя дываны, таксама ў цану ўлучаюць і іх укладванне. Такім чынам, адпадае уся праца, звязаная з закладаннем новага газона. Для закладання траўніка выкарыстоўваюцца папярэдне выгадаваныя травяністыя дываны. Іх цана, з укладваннем, вагаецца ў межах 90–150 СК/м² (у залежнасці ад гатунку).

2. дагляд за старым газонам Кожную вясну (з улікам надвор’я ў сакавіку – траўні) праграбіце траўнік ад лісця і сухой травы, а калі трэба, то і дасейце яго. Газон на працягу зімы “расцягне” мароз, таму ўвесну яго неабходна ўтрамбаваць. Таксама на ажыўленне траўніка спрыяльна ўплывае аэрацыя глебы. Дзеля гэтай мэты Вы можаце зрабіць простае прыстасаванне – «аэратар». Для гэтага падрыхтуйце дошку таўшчынёй 2–3 см, памерамі прыкладна 30 х 30 см. Убіце ў яе 10 см цвікі такім чынам, каб яны тырчалі з другога боку. Адлегласць паміж цвікамі павінна быць 2–3 см. Потым, такім спосабам прабітую цвікамі, дошку замацуйце на драўлянай ручцы (яе даўжыня залежыць ад Вашага росту, яна павінна быць такой, каб “аэратарам” Вам была зручна працаваць). Заўсёды пасля касьбы ўцісквайце ў зямлю цвікі такім чынам, каб Вы маглі стаць на дошку. Потым іх выцягніце і гэтую аперацыю паўтарайце па ўсяму газону. У выпадку неабходнасці Вы таксама можаце выкарыстоўваць сахор. Калі Вы жадаеце паліць газон, дык зрабіце гэта пасля аэрацыі. Вада з паліўкі трапіць туды, куды і павінна – да каранёў.

Printed from neznama adresa