Індыйскі бук Pongamia pinnata

фотакартка

Pongamia pinnata

Pongamia pinnata (Indian Beech Tree, Honge Tree, Pongam Tree, Panigrahi) ёсьць дрэва, якое скідае лісьце, з сям’і бабовых (Fabaceae), якое паходзіць з Індыі і часта вырошчваецца ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі.

Яно вырастае да 15–25 мэтраў і ўтварае вялікую карону. Цьвіце дробнымі суквецьцямі белых, ружовых ці пурпуровых духмяных кветак.

Від устойлівы да высокіх тэмпэратураў і моцнага сонечнага сьвятла, дзякуючы сваёй моцнай каранёвай сыстэме ён таксама ўстойлівы да засухі. У прыродзе ён расьце на пясчаных і камяністых глебах, улучаючы вапнякі, але яго можна вырошчваць на бальшыні тыпаў глебаў, улучаючы салёныя. Часта гэтае дрэва высаджваюць у сухіх рэгіёнах дзеля ветраахоўных пасаў ці ў гарадох для ўтварэньня ценю. Кара ўжываецца для вытворчасьці шпагату і канату ці для вытворчасьці чорнай гумы, якая ўжываецца для лекаваньня ранаў, якія былі выкліканы атрутнымі рыбамі. Дзякуючы сваёй здольнасьці ўтрымліваць паветраны азот, яно выкарыстоўваецца дзеля пасадкі ў месцах бедных пажыўнымі рэчывамі для ўзбагачэньня глебы. Хаця расьліна ёсьць атрутная, яна выкарыстоўваецца ў мэдыцыне. Сок і алей расьліны маюць антысэптычнае дзеяньне. Алей з насеньня традыцыйна выкарыстоўваецца дзеля лямпаў, вытворчасьці мыла і змазваючых рэчываў, у сучасны момант узрастае яе важнасьць у сувязі з магчымасьцю выкарыстоўваньня ў якасьці прысадкі для біябэнзіну.

Printed from neznama adresa