Тытунь шызы ці нікаціана шызая
Людскае жаданне набыць нешта новае, незвычайнае і нетрадыцыйнае ёсць няўтольнае. Таксама кожны садавод-аматар хоча вырошчваць у сваім садзе нешта новае, “дзіўнае”, чаго яшчэ ні ў каго няма… Таму кветкавы рынак кожны год прапаноўвае мноства навінак, каб “заспакоіць смагу” садаводаў-аматараў, якія ўвесь час мараць аб нечым новым. Аднак на камэрцыйнай аснове размножаныя навінкі хутка становяцца толькі “шараговым асартымэнтам”.
Тытунь шызы ці нікаціана шызая
Найбольш кветкавых навінак апошніх дзесяцігоддзяў датычаць сям'і паслёнавых (Solanaceae). Найвядомейшымі ёсць петуніі, сурфініі, міліён белз (million bells). Таямніцай іх поспеху ёсць хуткі рост, ранні пэрыяд цвіцення (пры вырошчванні з насення менш 3 месяцаў, пры размнажэнні чаранкамі яны цвітуць амаль зараз жа), а таксама іх адносна нізкія прэтэнзіі да ўмоў вырошчвання. Натуральна, што ім найлепей адпавядаюць сонечныя месцы, але яны вельмі добра сябе адчуваюць і ў менш асветленых, больш прахалодных месцах.
Аднак у нас расліны сям’і паслёнавых не заўсёды карысталіся папулярнасцю. Напрыклад, успомнім бульбу і памідоры, якія спачатку вырошчваліся як дэкаратыўныя расліны. Пры з’яўленні першых паведамленняў, што гэтыя расліны таксама можна ўжываць у ежу, насельніцтва пачало ставіцца да іх з вялікім недаверам. Аднак неўзабаве яны так распаўсюдзіліся, што ў шмат якіх месцах павыцяснялі класычныя плады і зрабіліся асновай харчавання.
У гэтым нумары мы пазнаёмімся з тытунём шызым (Nicotiana glauca) як нетрадыцыйным балконным дрэўцам з Паўднёвай Амерыкі. У нашых умовах гэта хутка растучы хмызняк, нават дрэўца. Выгадаваны з насення ён цвіце ўжо праз 2 месяцы. Галінкі на спелай расліне за месяц вырастуць на 50–70 см. Як падказвае назва, уся расліна пакрыта серабрыстым налётам. Таму неабходна звяртаць увагу, каб Вы без патрэбы не датыкаліся расліны, таму што пры датыканні гэты налёт лёгка сціраецца і расліна набывае непрываблівы светла-зялёны колер. Серабрыстае лісце яйкападобнай формы на канцы завастраецца. На канцы галін вырастаюць суквецці з 20–40 жоўтымі трубчастымі кветкамі. Даўжынёй яны 3–3,5 см, а шырынёй прыкладна 0,5 см. У пачатку цвіцення яны светла-жоўтыя з светла-зялёнай аблямоўкай, пасля таго як паадцвітаюць – цёмна-жоўтыя. Выгадай гэтага віду ёсць тое, што і кветкі, якія паадцвіталі, захоўваюць сваю дэкаратыўнасць. У адрозненні, напрыклад ад петуніі, нават пасля таго як яны паадцвіталі, яны захоўваюць сваю форму і досыць доўга трымаюцца на расліне.
Вырошчваць гэты від вельмі проста. У кватэры Вы можаце вырошчваць тытунь шызы ўвесь год, а на лета змясціць на балкон ці ў сад. Вы можаце размнажаць яго насеннем, якое хутка ўзыходзіць. Здольныя да цвіцення расліны Вы можаце выгадаваць праз 2 месяцы (г. зн. калі Вы жадаеце іх змясціць на балкон прыкладна 15 траўня, тады іх неабходна высяваць у палове сакавіка). Расліны могуць перазімаваць у кватэры ці ў больш халодных умовах, як герань (але пры добрым асвятленні). Пры канцы зімоўкі прыкладна на палову пакараціце іх галіны і пачніце шчодра паліваць. Пасля зімоўкі, прыкладна праз месяц, пачнецца цвіценне. З гэтага віду вельмі лёгка можна сфармаваць кватэрнае дрэўца. Яно не размнажаецца чаранкамі, таму што яны вельмі кепска пускаюць карані (аднак гэта не перашкода, таму што яно вельмі лёгка размнажаецца насеннем). Да жыўлення тытунь непатрабавальны. Дзеля атрымання багатага ўраджаю кветак Вы можаце падкарміць яго звычайнымі ўгнаеннямі для балконных кветак, якія ўтрымліваюць шмат фосфару.
Printed from neznama adresa