Марсілея
чатырохлістая (Marsilea quadrifolia) ёсць
расліна-папараць, з лісцем у форме
чатырохлістніка. Вам не здаецца, што словы
расліна-папараць і чатырохлістнік не
суадносяцца адно з адным? З дакладнасцю
наадварот, усе гэтыя словы выдатна
характэрызуюць незвычайную, дэкаратыўную,
садаводству практычна невядомую,
расліну.
Марсілея мае доўгае карэнішча, якое нагадвае шнурок ад чаравікаў. З карэнішча вырастае доўгачаранковае плаваючае лісце, кожны ліст падзелены на чатыры пялёсткі правільнай формы і на першы погляд нагадвае чатырохлістнік канюшыны. Увосень вымаючы карэнішча з вады Вы можаце пабачыць невялікія “даважкі” велічыні фасолі, у якіх захоўваюцца споры – менавіта праз іх можна вызначыць, што гаворка ідзе пра папараць. Яна расце ў багатых пажыўнымі рэчывамі натуральных і штучных водных рэзервуарах усіх кантынэнтаў, апроч Паўднёвай Амерыкі, была завезеная ў Паўночную Амерыку, дзе лічыцца раслінай-агрэсарам. У Польшчы на натуральных месцах вырастання яна вымерла, ёсць спроба вяртання ў экасістэму на возеры Гачалкавіцкім. У Славаччыне яна расце на 7 месцах у басейне ракі Латорыца. Калісьці яе таксама можна было сустрэць у наваколлі рэк Бадрог, Лаборец і Уг. У Чэхіі яна не расце.
У тропіках расце некалькі роднасных відаў, аднак яны цёплалюбныя і таму для вырошчвання ў нашых умовах не вельмі адпавядаюць. Некаторыя з іх вырошчваюць у акварыумах.
У культуры марсілея чатырохлістая (Marsilea quadrifolia) ёсць вельмі непатрабавальны від, для якога дастаткова якой-небудзь пасудзіны з вадой і невялікай колькасцю зямлі з саду. Вы ўжо без праблем можаце яе вырошчваць у ванне памерамі 20×20× 10 см. І цэлы год звонку (не вымярзае). Дзякуючы сваёй непатрабавальнасці і лёгкаму спосабу развядзення яе можа вырошчваць кожны чалавек у кожным месцы (нават у малой ванначцы ці вазоне без зліўных адтулін у дне, на аконным парапеце знадворку).
Для
садаводаў-аматараў з абмежаванымі
прасторавымі магчымасцямі ідэальным
вырашэннем ёсць вырошчванне ў ваннах для
будаўнічага раствору (яны бываюць 60 і
80 літровыя і каштуюць каля 10 Еўра). На дно
кіньце прыкладна рыдлёўку зямлі
(дастаткова да 5 см на дне). Калі Вы
напоўніце яе па берагі вадой, то створыце
ідэальныя варункі для марсілеі. Перавагай
ёсць тое, што гэтую ванну Вы можаце змясціць
у зімовы сад ці ў кватэру, паблізу ад акна
(найлепей балконнага), каб расліна
знаходзілася на самым сонечным і цёплым
месцы ў кватэры. Улетку Вы можаце вынесці
ванну на балкон, які знаходзіцца з
паўднёвага боку, ці ў сад.
Аднак найпрыгажэй яна будзе глядзецца ў азярцы саду, дзе дастаткова змясціць на дно трохі звычайнай суглінкавай зямлі з саду і да яе прымацаваць невялікі кавалачак карэнішча марсілеі. Аб расліне больш можна не клапаціцца – яна здолее вырасці сама. Да ўзроўню вады марсілея прыстасоўваецца сама і ад якасці вады не пакутуе. Таму Вы можаце яе вырошчваць у рэзервуары з кожным узроўнем вады (5–100 см). Марсілея даўжыню ліставога чаранка прыстасоўвае такім чынам, каб лісце плавала на паверхні вады.
Найлепей расліна размножваецца праз дзяленне карэнішча. Дастаткова невялікае карэнішча (10 см) і на працягу лета на паверхні вады ў Вас з'явіцца вельмі прыгожы «траўнік» з чатырохлістнікаў.
Printed from neznama adresa