Хлебнае дрэва (Маранг ці тарап) Artocarpus odoratissimus

Да роду хлебнае дрэва (Artocarpus) належаць прыкладна 60 відаў вечназялёных трапічных дрэў з сям’і тутавых (Moraceae), якія паходзяць з Паўднёва-Ўсходняй Азіі і ціхаакіянскіх выспаў. Яно блізкае фігаваму дрэву (Ficus). Найвядомейшым і найчасцей вырошчваемым ёсць сапраўднае хлебнае дрэва (Artocarpus altilis). Да гэтага ж роду належаць некалькі іншых відаў, пладовых кустоў і дрэваў, як напрыклад: Артокарпус звычайны (Artocarpus communis), (Дзікі) чемпедак (Artocarpus integer), Джекфрут ці джэк (Artocarpus heterophyllus) ды Маранг ці тарап (Artocarpus odoratissimus).

У гэтым артыкуле мы пазнаёмім Вас з менш вядомым відам – Artocarpus odoratissimus, які паходзіць з выспы Барнео (Інданезія), аднак для мясцовых патрэб ён таксама вырошчваецца ў суседніх краінах (Малайзія, Тайланд, Філіпіны). На сваёй радзіме ён вядомы як: Атау, Кейран, Лолой, Маданг, Маранг, Пі-іен, Пінган, Тарап, Терап, Ханун сампалор (Atau, Keiran, Loloi, Madang, Marang, Pi-ien, Pingan, Tarap, Terap, khanun sampalor). Аднак па-за гэтым рэгіёнам ён практычна невядомы. У прыродзе ён расце на пясчаных глебах у другасных лясах ад марскога ўзбярэжжа да вышыні 1000 метраў над узроўнем мора.

Ён дасягае вышыні 25 метраў, з лісцем даўжынёй 16–50 см і шырынёй 11–28 см. Расліна аднадомная, таму для ўтварэння суплоддзяў дастаткова адной расліны. Плады яйкападобнай формы, даўжынёй 16 см і шырынёй 13 см, маюць зялёную паверхню. Іх маса каля 1 кг. Плады спажываюцца сырымі ці гатуюцца. Заўсёды перад ужываннем у ежу насенне неабходна апрацаваць пры высокай тэмпературы. Хлебныя дрэвы важны элемент харчавання жыхароў Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Мякіш пладоў снежна-белы, вельмі салодкі, сакавіты, духмяны, смак прыемны, які нагадвае дурыян (Durio, найсмуроднейшая садавіна ў свеце), але ў адрозненне ад яго не распаўсюджвае смуроду.

Хлебнае дрэва Artocarpus odoratissimus размножваецца насеннем. Свежае насенне мае вельмі высокую ўсходжасць і прарастае на працягу тыдня. У выніку выпрабаванняў на ўсходжасць, якія праводзіліся намі на Барнео, ужо праз 3 тыдні пасля складзіравання насенне поўнасцю губляе ўсходжасць. Вось чаму насенне неабходна высяваць неадкладна, найлепей у пясчаную, добра прапушчальную глебу. Вегетатыўнае размножванне (чаранкамі, прышчэпкай) менш паспяховае. Ад хвароб ды шкоднікаў хлебнае дрэва пакутуе вельмі рэдка.

Улічваючы яго трапічнае паходжанне, від немарозаўстойлівы. Мінімальная тэмпература не павінна быць ніжэй 7 °C. Значыць, у нашых умовах яго можна вырошчваць у кватэрах ці шклярніцах.



фотакартка

Плод хлебнага дрэва Artocarpus odoratissimus, Барнео, Інданезія

фотакартка

Плод хлебнага дрэва Artocarpus odoratissimus, Барнео, Інданезія

фотакартка

Плод хлебнага дрэва Artocarpus odoratissimus, Барнео, Інданезія

фотакартка

Дэталь плода хлебнага дрэва Artocarpus odoratissimus, Барнео, Інданезія

фотакартка

Дэталь плода хлебнага дрэва Artocarpus odoratissimus, Барнео, Інданезія

фотакартка

Дэталь плода хлебнага дрэва Artocarpus odoratissimus, Барнео, Інданезія

Printed from neznama adresa