Вельвічыя дзіўная ці вельвічыя асаблівая (Welwitschia mirabilis) вельмі старая расліна, якая сёння расце толькі на малой тэрыторыі ў пустэльні на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяну, у Намібіі і на поўдні Анголы. Гэта дрэва, хаця на першы погляд яно зусім яго не нагадвае. Уся расліна складаецца з круглага кораня-ствала і 2 лістоў, якія ўвесь час растуць і нагадваюць 2 вялікія скручаныя стужкі даўжынёй 2–4 метры, таму вельвічыя часам выглядае як куча смецця. Уласна кажучы, гаворка ідзе аб прарастаючых лістах, якія стала працягваюць расці, адміраюць і дзяруцца на канцах.
Таму вельвічыя на працягу ўсяго жыцця (нават калі яна плоданосіць) знаходзіцца ў стадыі прарастаючай расліны, што ў свеце раслін ёсць выключна. Вельвічыя двухдомная расліна і таму для утварэння насення неабходны дзве расліны – мужчынская і жаночая. “Кветкі” знаходзяцца ў шышках (падобна да хваёвых дрэў ці сагаўнікоў), якія выходзяць быццам з пазух лістоў. Жаночыя шышкі пасля паспявання распадаюцца і вызваляюць вялікую колькасць лёгкага насення, якое пераносіцца ветрам. Філагенетычна яна належыць да вельмі старой групы раслін – гнетавых (Gnetopha), блізкіх сваякоў хваёвых. Да гнетавых належаць 3 вельмі розныя роды: гнетумы (Gnetum) – ліянападобныя расліны з вялікімі суцэльнакрайнімі лістамі, эфедра (Ephedra) – хмызнякі і толькі адна вельвічыя.
Вельвічыя названа ў гонар славенскага батаніка Фрыдрыха Вельвіча (Friedrich Welwitsch), які адкрыў яе ў 1860 годзе, яе выява ёсць на дзяржаўным гербе Намібіі.
Да экстрэмальных умоў пустэльні вельвічыя выдатна адаптаваная. Яна зусім не залежыць ад ападкаў, ёй цалкам хапае туманаў, якія надыходзяць з акіяну. Аб гэтым трэба памятаць, бо галоўнай прычынай няпоспеху пры вырошчванні ёсць менавіта празмернае паліванне і як наступства – загніванне расліны. Таму насенне неабходна высяваць у жвірова-пясчаны субстрат (з велічынёй зерня 2–5 мм), каб у субстраце не магла затрымлівацца залішняя вільготнасць, якая ёсць адзіны падводны камень пры вырошчванні. Паліваць ці лепш толькі апырсківаць вельвічыю трэба вельмі асцярожна. Насенне пасля змочвання ўзыходзіць на працягу тыдня. Расліну можна вырошчваць на парапеце акна, якое выходзіць на поўдзень. Пры яе вырошчванні неабходна мець цярпенне, т.ш. расліна расце вельмі павольна, гэта сапраўдны жывы дыназаўр. Калі Вы яе забяспечыце дастаткова сухім і светлым месцам, яна бясспрэчна Вас перажыве!
Printed from neznama adresa