Чэрымойя (Annona cherimola)

У апошні час у Еўропу ўвозяць вельмі цікавыя трапічныя плады. Мне асабіста пашчасціла купіць і пакаштаваць плады чэрымойі. Хаця на прылаўках яна з'яўляецца вельмі рэдка, але дзякуючы свайму добраму смаку яна будзе мець там сталае месца.

Чэрымойя ёсць найбольш вядомая гандлёвая назва плода дрэва – (Annona cherimola), якое расце ў далінах Андаў на вышыні 1500 м над узроўнем мора ад Калумбіі да Перу. Яно вытрымлівае тэмпературы і ў больш нізкіх месцах, таму Вы можаце сустрэць чэрымойю ў шмат якіх цёплых рэгіёнах свету, у Ізраілі і ў паўднёвай Гішпаніі. Да гэтага роду належаць прыкладна 120 відаў.

У чэрымойі зялёна-карычневая матавая лупіна. Яе паверхня бугрыстая, яна выглядае так быццам на ёй засталіся сляды Вашых пальцаў пасля сціскання. Каму-нікаму гэта нагадвае гантовы дах. Непаспеўшыя цвёрдыя плады Вы можаце пакінуць пры хатняй тэмпературы, каб яны зрабіліся мяккімі. Унутры знаходзіцца мякаць крэмавага колеру, якая па смаку нагадвае банан з ананасам, і прыкладна 10 – 20 штук чорнага насення вялічыні фасолі, якія ёсць смяротна атрутныя. Мякіш пераважна спажываецца ў сырым выглядзе.

Насенне мы можам высадзіць і прарошчваць у кватэры ці ў цёплай шклярніцы. Час прарастання можа быць розным, аднак звычайна гэта адбываецца на працягу 3 тыдняў. Тэмпература дзеля ўсходжасці насення павінна быць прыкладна 27 C°. Маленькія дрэўцы, якія выраслі з насення, маюць ружовы колер. Аднак пазней яны робяцца цямнейшымі і атрымліваюць зялёны колер, іх лісце, даўжынёй каля 10–15 см, набывае яйкападобную форму і пакрываецца пушком, а на адваротным баку з’яўляецца выразнае жылкаванне. Узімку лісце часткова ападае. Пры пашкоджанні яно мае спецыфічны пах. На месцах, дзе апала лісце, вырастаюць новыя галіны. Усім відам сям’і анонавых неабходна шмат святла і галоўнае правільная зімоўка, што паміж садаводаў-аматараў ёсць дастаткова спрэчнае пытанне. Я пакідаю анону на ўсю зіму ў памяшканні з тэмпературай 10 –15C°. Узімку нейкія расліны можна паспрабаваць вырошчваць пры хатняй тэмпературы і акрэсліць, дзе анона заквітнее раней.

Звычайна аннона цвіце на 3 – 5 год. Перад цвіценнем яна выглядае быццам звяла і большая частка яе лісця ападае. Яна зацвітае жаўтаватымі кветкамі, якія з’яўляюцца на месцах дзе апала лісце ці адначасова з маладым лісцем. Для апылення неабходны дзве расліны, якія можна апыліць і ўручную. Паспяванне пладоў доўжыцца 5–7 месяцаў.

Не дазваляйце збіць сябе з панталыку выглядам вершаліны, якая падчас росту заўжды выглядае звяўшай. Непрацяглая засуха расліне не пашкодзіць, але Вы павінны паліваць яе і ўзімку. Калі Вам пашанцуе, Вы можаце набыць і іншыя цікавыя віды анонавых:

Annona sqamosa – анона лускаватая мае “лускаватыя” плады, якія нагадваюць сасновыя шышкі. Іх таксама называюць цукровымі яблыкамі. Яны зялёнага ці жоўта-зялёнага колеру.

Annona reticulata – анона сеткаватая, праз свой колер, які нагадвае кроў, яшчэ называюць “аслінае” ці “бычынае сэрца”, яе мякіш ёсць цвёрды і салодкі.

Annona muricata – анона з мяккімі калючкамі, яе таксама называюць гуанаба, мае найвялікшыя (вага 1,5 – 5 кг) і “найтрапічнейшыя” плады, якія з’яўляюцца на ствале і маюць калючыя “прышчынкі”, да паўсантыметра даўжынёй. Яны зялёнага колеру. З лісця робяць карасолавую гарбату.

Printed from neznama adresa