Каларадскі жук супраць NOVODOR FC

Каларадскага жука (Leptinotarsa decemlineata) я не павінен нікому прадстаўляць. Кожны ведае яго як шкодніка бульбы, якога без выкарыстоўвання “хіміі” знішчыць практычна немагчыма. Аднак мала хто ведае, што ў сучасны момант ужо існуюць біялагічныя прэпараты, дзякуючы якім ён ужо не будзе такім страшэнным.

Адкуль ён узяўся?

Каларадскага жука завезлі ў Еўропу з Паўночнай Амерыкі. Першапачаткова ён жыў на невялікай тэрыторыі ў рэгіёне Кардыльераў, дзе харчаваўся лісцем дзікарастучых ліснікавых. Калі бульбу (батанічная назва Solanum tuberosum) пачалі вырошчваць паўсюдна па Амерыцы, каларадскі жук “пераключыўся” з дзікарастучых ліснікавых на яе. У сучасны момант дзякуючы бульбе ён распаўсюджаны амаль па ўсяму свету.

NOVODOR FC – траянскі конь трэцяга тысячагоддзя ?

Novodor FC змяшчае 2 % пратэіна бактэрыі Bacillus thuringiensis ssp. tenebroinis. Гэтая бактэрыя знішчае толькі лічынкі жукоў з сям’і лістаедаў (Chrysomelidae). З пункту гледжання садавода-аматара гэта галоўным чынам датычыць жукоў-лістаедаў (яны шкодзяць дэкаратыўныя дрэвы і хмызнякі – ясені, вольхі, вербы) і каларадскага жука.

Прэпарат выклікае хваробу лічынак згаданых відаў. Лічынкі пасля з’ядання апрацаванага лісця спыняюць яго спажыванне і праз 2–5 дзён гінуць. Прэпарат няшкодны для лічынак насякомых іншых відаў, пасля яго не застаюцца шкодныя рэшткі ні на раслінах, ні ў глебе. Ён уздзейнічае толькі на лічынак, для дарослых насякомых бясшкодны. Таму яго выкарыстоўваюць толькі супраць маладых лічынак.

Для высокай эфэктыўнасці прэпарата неабходна, каб лічынкі інтэнсыўна спажывалі лісце, а яно добра была пакрыта распыльваемай вадкасцю зверху і спадыспаду. Таму вадкасць распыльвайце толькі падчас бяветранага надвор’я, пры тэмпературы вышэй 15 Сº. Калі на працягу 12 гадзін пасля апрацоўкі пройдзе дождж, распыльванне паўтарыце.

Прэпарат таксама прадаецца ў невялікай упакоўцы, у 100 мл пластыкавых бутэлечках, па цане каля 3 Еўра.

Іншыя разнавіднасці гэтай бактэрыі знішчаюць лічынкі капуснага бяляна і пладажэрак (прэпарат Biobit FC), а таксама камароў (у нас не прадаецца).

Нарэшце найлепшае: пасля апырсквання апрацаваныя расліны адразу ж могуць ужывацца ў ежу!

Printed from neznama adresa